Зарэсце (вадасховішча)
Выгляд
Зарэсце, Цінькаўшчына | |
---|---|
Каардынаты: 54°01′31,45″ пн. ш. 30°41′02,50″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Магілёўская вобласць |
Даўжыня | 2,4 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,71 км² |
Аб'ём | 0,001 км³ |
Найбольшая глыбіня | 5,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,4 м |
Плошча вадазбору | 77 км² |
Упадаюць | рака Раста |
Выцякаюць | рака Раста |
Год напаўнення | 1981 |
Зарэсце, Цінькаўшчына — вадасховішча ў Магілёўскай вобласці каля вёсак Цінькаўшчына і Зарэсце.
Створана ў 1981 годзе плацінай на рацэ Раста для арашэння і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 0,71 км², даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 0,4 км, найбольшая глыбіня 5,3 м, сярэдняя — 1,4 м. Аб'ём 1 млн м³. Ваганні ўзроўню на працягу года — 2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 12,3 млн м³. Плошча вадазбору 77 км². Вадазбор — слабахвалістая раўніна, парэзаная неглыбокімі далінамі і ярамі. Пад лесам 43 %, пад ворывам 55 % тэрыторыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зарэсце // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. // рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., 1983. — Т. 2. — С. 339.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 542. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)