Звэныгародка
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Звэныгародка[1] (укр.: Звенигородка) — горад раённага значэння ў Чаркаскай вобласці Украіны. Раённы цэнтр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча заснавана за часамі Вялікага княства Літоўскага, калі на правабярэжжы Дняпра яго ўлада ахоплівала стэпавыя абшары да самага Чорнага мора, але тэрыторыі заставалася амаль незаселенымі. У 1498 годзе кароль Аляксандр Ягелончык прызначыў князя Канстанціна Астрожскага намеснікам (старостам) звенігародскім.
З 1569 года ў Брацлаўскім ваяводстве Каралеўства Польскага. У 1792 годзе кароль Станіслаў Аўгуст надаў мястэчку магдэбургскае права. У часы Расійскай імперыі — павятовы цэнтр Кіеўскай губерні.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Зіновій Ісакавіч Гарбавец (1881—1979) — расійскі і беларускі графік, член Саюза мастакоў СССР, адзін са стваральнікаў беларускай абразной гравюры — ксілаграфіі (дрэварыт).
- Міхаіл Веньямінавіч Могілеў (1898—1967) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі[2].
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 510.