Здраўнёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей-сядзіба I. Я. Рэпіна «Здраўнёва»
Профіль мастацкі
Заснаваны 1988
Падпарадкаванасць Віцебскі абласны краязнаўчы музей
Месцазнаходжанне Віцебская вобласць, Віцебскі раён, п/а Руба
Агульная плошча 326
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сядзіба Рэпіна ў Здраўнёва на паштовай марцы Беларусі

Музей-сядзіба І. Я. Рэпіна «Здраўнёва». Заснаваны ў 1988 г. на месцы былой сядзібы мастака І. Я. Рэпіна Здраўнёва Віцебскага раёна, за 16 км на поўнач ад Віцебска. З’яўляецца філіялам абласнога краязнаўчага музея.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1785 г. упамінаецца вёска Дроўнява (43 жыхары, 4 двары), якую ў 1892 г. набыў Рэпін. Складалася з сядзібнага і 2 жылых дамоў, флігеля, гаспадарчых будынкаў, невялічкага парку, саду са штучным вадаёмам (захавалася лядоўня, ліпавая алея, асобныя дрэвы, вадаём). У 1893—1895 гг. сядзібны дом перабудаваны паводле эскізаў мастака. Да 1904 г. Рэпін стварыў тут карціны «Восеньскі букет», «Паляўнічы», «Беларус», «На Заходняй Дзвіне. Усход Сонца» (усе ў 1892 г.), «Месячная ноч» і «Паненкі на прагулцы сярод статка кароў» (1896 г.), «На сонцы» (1900 г.) і іншыя. сядзібу наведвалі родзічы, сваякі мастака, яго знаёмыя, вучні (А. Г. Яўленскі, К. А. Вяшчылаў, І. М. Трапічнікаў, М. Я. Барысаў).

Сын Рэпіна Юрый напісаў тут карціны «Скальнікі», «Цыганы ў вёсцы», «Аўтапартрэт» (1890-е гг.) і іншыя. На могілках пасёлка Вярхоўе (5 км на захад ад Здраёўнёва) пахаваны бацька мастака (магіла не збераглася). У 1918—1930 гг. у сядзібе жыла сям’я малодшай дачкі мастака Т. І. Рэпінай-Язевай, якая з дачкой і зяцем настаўнічалі ў пачатковай школе Здраўнёва.

У 1930 г. з-за пагрозы рэпрэсій родныя мастака выехалі ў Фінляндыю, сядзіба была разабрана на дровы. Працы па аднаўленні сядзібы (архітэктар П. П. Кракалёў) і добраўпарадкаванні тэрыторыі закончаны ў 1989 г. Плошча ахоўнай зоны 12 га, плошча экспазіцыі музея 212 кв. м., 342 адзінкі асноўнага фонду (2000 г.). Комплекс музея-сядзібы ўключае: дом, у якім працуе мемарыяльная экспазіцыя; дом упраўляючага (размясцілася адміністрацыя музея і выставачная зала), склеп, сажалка, частка ліпавай алеі.

Сярод экспанатаў акварэлі «Конік», «Афрыканскі матыў», «Запарожац», карціна «Дэзерцір» (1917 г.), малюнкі «Вершнік, які страляе», «Пропаведзь Кунцэвіча ў Віцебску» (1893 г.), «Партрэт Н.Рэпінай» (1895 г.), «Краявід. Здраўнёва» (1895 г.) І.Рэпіна, рэчы побыту былой сядзібы, абразы канца XIX ст., пісьмы, фотаздымкі, успаміны, выданне «Успаміны і пісьмы І. Я. Рэпіна» (1901 г.)

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Новое о Репине, Л., 1969;
  • Лясковская О. А., И. Е. Репин, 3 изд., М., 1982;
  • Репин и Здравнёво. Библиографический указатель. 1995—2001 / Сост. Шишанов В. А. Витебск: Витебский областной краеведческий музей, 2001. 20 с.[1]
  • Сухоруков А., Шишанов В. К истории создания музея-усадьбы И. Е. Репина «Здравнёво» // Белорусско-русское культурное взаимодействие конца XIX-начала ХХ в.: Материалы научной конференции, посвящённой 150-летию со дня рождения И. Е. Репина и 100-летию пребывания художника в Беларуси. Витебск, 1995. С.111-117.
  • Шишанов В. Здравнёво. Исторический облик и музеефикация усадьбы // Матэрыялы II Міжнароднай канферэнцыі па праблемах музеефікацыі унікальных гістарычных тэрыторый. Полацк, 1996. С.38-44.[2]
  • Сухарукаў А., Шышанаў В. Музей-сядзіба І. Я. Рэпіна «Здраўнёва» як цэнтр развіцця беларуска-рускіх культурных сувязяў// Нацыянальныя меншасці Беларусі. Кн.3. Брэст-Мінск, 1996. С.18-19.
  • Шишанов В. Репин в Белоруссии // Служба спасения 01 (Минск). 2000. № 5. С.54-57.
  • Шышанаў В. Невядомае Здраўнёва // Віцебскі сшытак. 2000. № 4. С.90-115.
  • Шышанаў В. Беларусь і беларусы вачыма Іллі Рэпіна // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 21). С.311-316.
  • Сухарукаў А., Шышанаў В. Рэпіна І. Я. Музей-сядзіба «Здраўнёва» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.6. Кн.1. Мн.: БелЭн, 2001. С.174.
  • Шишанов В. А. Здравнёво: после октября 1917 // Репинские чтения: Материалы чтений в Музее-усадьбе И. Е. Репина «Пенаты» (2003—2004). СПБ.: «ИП Комплекс», 2004. С.80-89.[3]
  • Шишанов В. А. К истории коллекции работ Репина в Витебском областном краеведческом музее // Репинские чтения: Материалы чтений в Музее-усадьбе И. Е. Репина «Пенаты» (2003—2004). СПБ.: «ИП Комплекс», 2004. С.90-97.[4]
  • Шишанов, В. А. Материалы Государственного архива Витебской области о школе в усадьбе «Здравнево» / В. А. Шишанов // Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., Віцебск, 30-31 сакавіка 2010 г., Віц. дзярж. ун-т, редкал.: В. У. Акуневіч (адк. рэд.) [і інш.] — Віцебск: УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2010. — С.128-132.[5]
  • Шишанов, В. Там пела птица Сирин… / В. А. Шишанов // Столицы и усадьбы (С.-Петербург). — 2011. — № 18. — Май — июнь. — С. 12 — 18.[6]
  • Шишанов, В. А. Здравнёвские работы И. Е. Репина в русской художественной критике конца XIX — начала ХХ в. / В. А. Шишанов // Искусство и культура (Витебск). — 2011. — № 3. — С. 34 — 42.[7] Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  • Шишанов, В. А. «Жилье, простое, но симпатичное…» (Главный дом усадьбы И. Е. Репина «Здравнёво») / В. А. Шишанов // Золотая осень: материалы конференции Российской музейной провинции «Провинциальные 100-летники» / [гл. ред. Н. Н. Грамолина; редкол.: Е. Е. Каштанова, П. Л. Булыгин] ; Гос. мемор. ист.-худож. и природ. музей-заповедник В. Д. Поленова. — Ч. 2: — [Тула: б. и.], 2012. — С. 160—169. [8]
  • Шишанов, В. А. Здравнёвские работы И. Е. Репина в русской художественной критике конца XIX — начала ХХ в. / В. А. Шишанов // Творчество И. Е. Репина и проблемы современного реализма. К 170-летию со дня рождения: материалы Международной научной конференции / ред. кол. Т. В. Юденкова, Л. И. Иовлева, Т. Л. Карпова. — Москва: Гос. Третьяковская галерея, 2015. — С. 117—130.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]