Здэнек Неедлы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Здэнек Неедлы
чэшск.: Zdeněk Nejedlý
Здэнек Неедлы (1945 год)
Здэнек Неедлы (1945 год)
Сцяг Міністр школ і народнай асветы Чэхаславакіі
сакавік 1945 — ліпень 1946
Кіраўнік урада Здэнек Фірлінгер
Папярэднік Эмануэль Моравец
Пераемнік Яраслаў Странскі
Сцяг Міністр працы і сацыяльных спраў Чэхаславакіі
май 1946 — 1948
Кіраўнік урада Клемент Готвальд
Папярэднік Ёзеф Шолташч
Пераемнік Эўжан Эрбан
Сцяг Міністр школ, навук і мастацтваў Чэхаславакіі
студзень 1948 — студзень 1953
Кіраўнік урада Клемент Готвальд;
Антанін Запатацкі
Папярэднік Яраслаў Странскі
Пераемнік Эрнест Сыкара
Сцяг Намеснік прэм'ер-міністра Чэхаславакіі
студзень — верасень 1953
Кіраўнік урада Антанін Запатацкі;
Вільям Шыракі
Сцяг Міністр ЧССР
верасень 1953 — 9 сакавіка 1962
Кіраўнік урада Вільям Шыракі

Нараджэнне 10 лютага 1878(1878-02-10)
Літамышль, каралеўства Багемія, Аўстра-Венгрыя
Смерць 9 сакавіка 1962(1962-03-09) (84 гады)
Прага, ЧССР
Месца пахавання
Бацька Р. Неедлы
Дзеці Віт
Партыя Камуністычная партыя Чэхаславакіі
Член у
Адукацыя Карлаў універсітэт
Навуковая ступень доктар філасофіі
Навуковае званне член-карэспандэнт АН СССР
Дзейнасць палітык, музыказнавец, журналіст, пісьменнік, кампазітар, музычны педагог, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, гісторык, Clerical Officer, настаўнік, літаратуразнавец, крытык, эстэтык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера гісторыя, мастацтвазнаўства
Месца працы Карлаў універсітэт
Вядомы як музыказнаўца, гісторык, літаратурны крытык, літаратуразнаўца
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Здэ́нек Не́едлы (чэшск.: Zdeněk Nejedlý; 10 лютага 1878, г. Літамішль, Чэхія — 9 сакавіка 1962, Прага) — чэхаславацкі гісторык культуры, грамадскі дзеяч. Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1907). Замежны член-карэспандэнт АН СССР (1947), шэрагу іншых замежных акадэмій навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі 1951.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Карлаў універсітэт у Празе ў 1899 годзе, у 19091939 гг. выкладаў у ім. Ініцыятар заснавання ў 1925 годзе і старшыня «Таварыства культурнага і эканамічнага збліжэння з Новай Расіяй». Адзін з кіраўнікоў створанай у 1930 арганізацыі савецка-чэхаславацкай дружбы «Саюз сяброў СССР». Змагаўся супраць пагрозы фашызму і вайны.

У 1939 годзе эмігрыраваў у СССР. У 19391945 гг. прафесар Маскоўскага ўніверсітэта і навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН СССР.

З 1945 года прафесар Карлава ўніверсітэта. У 19451953 гг. на міністэрскіх пасадах, у 1953 намеснік прэм'ер-міністра, потым член урада (міністр без партфеля) Чэхаславакіі. Заснавальнік і з 1952 года прэзідэнт Чэхаславацкай АН. Старшыня Саюза чэхаславацка-савецкай дружбы, з 1945 года Славянскага камітэта Чэхаславакіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар манаграфій пра Б. Сметану, З. Фібіха, даследаванняў па гісторыі чэшскіх гусіцкіх песень, прац па гісторыі чэшскага і іншых славянскіх народаў, чэхаславацкай культуры, гісторыі музыкі, па эстэтыцы, выяўленчым і тэатральным мастацтве.

Дачыненні з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

У 1920-я г. ў Празе выступаў на літаратурных вечарах, прысвечаных Я. Купалу, Я. Коласу, Ц. Гартнаму, з лекцыямі і дакладамі пра Беларусь, беларускую народную песню. У 1925 годзе сустракаўся ў Празе з Я. Купалам і М. Чаротам, у 1927 годзе прыязджаў у Мінск. З 1939 года намеснік старшыні Усеславянскага камітэта, працаваў разам з Я. Купалам, Я. Коласам, К. Крапівой, М. Лыньковым. Аўтар артыкулаў пра Беларусь, яе гісторыю і культуру: «Беларусы» (1927), «БССР» (1929), «Нашы блізкія сябры», «Прывітанне беларусам» (абодва 1944). Падпісаў «Пратэст чэхаславацкіх інтэлігентаў» (1927) супраць расправы над Беларускай сялянска-работніцкай грамадой.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]