Кан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Кан
фр.: Caen
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Філіп Дзюрон
Плошча
25,70 км²
Вышыня цэнтра
8 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
109 630 чалавек (2007)
Шчыльнасць
4266 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
2 31
Паштовыя індэксы
14000, 14300
Code INSEE
14118
Афіцыйны сайт
ville-caen.fr (фр.)
Кан на карце Францыі
Кан (Францыя)
Кан

Кан (фр.: Caen) — горад і камуна на паўночным захадзе Францыі, сталіца рэгіёна Ніжняя Нармандыя і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Кальвадос. Дэвіз горада — «адзін Бог, адзін Кароль, адна Вера, адзін Закон» (Un Dieu, un Roy, une Foy, une Loi). Насельніцтва — 114 тыс. чалавек (1999).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кан размешчаны на берагах ракі Орн, прыкладна за 10 км ад таго адрэзка ўзбярэжжа праліва Ла-Манш, які мае сярод турыстаў мянушку «Нармандскай Швейцарыі». З портам Уістрэам на беразе Ла-Манша яго злучае пракладзены на загад Напалеона III марскі канал. Па тэрыторыі горада таксама працякае мноства дробных рэк, галоўным чынам забраных у калектары.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя весткі пра Кан належаць да часу кіравання герцагаў нармандскіх, адзін з якіх, Вільгельм Заваёўнік, зрабіў Кан сваёй сталіцай. На працягу ўсёй сваёй гісторыі Кан падзяляў лёс Нармандыі; у 1204 годзе разам з ёю перададзены Іаанам Беззямельным французскай кароне. У 1346 годзе англічане ўзялі яго прыступам; канчаткова вярнуўся да Францыі горад толькі ў 1450 годзе. У 1432 годзе Джон Ланкастэрскі, герцаг Бедфард заснаваў Канскі ўніверсітэт, які за сваю гісторыю не раз закрываўся і аднаўляў працу (у сучасным выглядзе — з 1957 года).

Царква Св. Стэфана

Да адмены Нанцкага эдыкта ў 1685 годзе большасць насельніцтва Кана складалі гугеноты. У гады Вялікай Французскай рэвалюцыі горад далучыўся да жырандыстаў. Бітва за Кан улетку 1944 года зруйнавала старажытны горад. Старадаўняя забудова на дзве трэці загінула. У 1948—1962 гадах паводле плана Маршала будуецца сучасны горад з прамысловымі і зялёнымі зонамі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Канскі замак XI—XII стагоддзяў — адна з найбуйнейшых сярэднявечных крэпасцей на захадзе Еўропы. У наш час там розныя мастацкія і гістарычныя музеі.
  • З часоў Вільгельма Заваёўніка ацалелі ўслаўленыя помнікі нармандскай раманікі — саборная царква Сент-Эцьен пры мужчынскім абацтве і царква Тройцы пры жаночым манастыры. У гэтых храмах да Французскай рэвалюцыі былі пахаваны, адпаведна, сам Вільгельм Заваёўнік і яго жонка Мацільда Фландрская. Фасад саборнай царквы строгі і лаканічны, 90-мятровыя вежы ўвянчаны шпілямі XIII стагоддя. Астатнія будынкі мужчынскага абацтва перабудаваны ў XVII стагоддзі; з 1960 года ў іх змяшчаюцца органы мясцовага самакіравання. Жаночы манастыр моцна паноўлены працамі паплечнікаў Віоле-ле-Дюзка.
  • Жамчужынай старога Кана лічылася ажурная познегатычная царква Св. Пятра. У 1944 годзе яна была разбурана, у наш час цалкам адрэстаўравана.
  • З помнікаў грамадзянскага дойлідства цікавыя асабнякі XVI стагоддзя; у адным з іх нарадзіўся паэт Малерб.
  • У памяць пра падзеі Другой сусветнай вайны ў 1988 г. адкрыты Мемарыял міру.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]