Кано Матанобу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кано Матанобу
яп.: 狩野 元信
Фатаграфія
Дата нараджэння 28 жніўня 1476[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1559[1] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Kanō Masanobu[d]
Дзеці Kanō Hideyori[d] і Kanō Shōei[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт і пейзаж
Уплыў Kanō Masanobu[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Хасакава Сумімота на кані пэндзлю Кано Матанобу, 1507

Кано Матанобу (28 жніўня 1476 — 5 лістапада 1559) — японскі мастак, прадстаўнік школы Кано.

Кано Матанобу быў сынам Кано Масанобу, заснавальніка школы Кано. Сваяк Тосы Міцунобу, аднаго з апошніх вялікіх прадстаўнікоў мастацкай школы Тоса, пад уплывам творчасці якога знаходзіўся і Матанобу, і ў якога ён запазычыў выкарыстанне ў жывапісе кітайскіх элементаў.

Кано Матанобу вядомы як адзін з найталенавітых майстроў школы Кано. Маляваў пейзажы і партрэты, выконваў таксама заказы па манументальнага насценнага жывапісу, ахвотна маляваў на сваіх карцінах птушак і кветкі. Аднымі з найбуйнейшых яго твораў з'яўляюцца мастацкія работы ў храмах Рэйун-ін і Дайсэн-ін у Кіёта, а таксама 3 скруткі з «Легендамі пра гару Оэ». У сваёй творчасці Кано Матанобу злучыў дасягненні кітайскай мастацкай традыцыі з вяршынямі японскага выяўленчага мастацтва. Пейзажы маляваў як шматколерныя, так і манахромныя. Кано Матанобу быў прыдворным мастаком ў такіх сёгунаў, як Асікага Ёсіякі, Асікага Ёсідзумі і Асікага Ёсіхару.

Зноскі

  1. а б Motonobu // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/311241/Kano-Motonobu

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kenkyusha's New Japanese-English Dictionary, Kenkyusha Limited, Tokyo 1991, ISBN 4-7674-2015-6.
  • Mason, R.H.P. and J.G.Caiger, A History of Japan, Tokyo 1977, ISBN 02210003494615
  • Art Grove Dictionary. Oxford University Press 2007—2009.