Канстанцін Іванавіч Ціхаміраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Іванавіч Ціхаміраў
Дата нараджэння 13 снежня 1848(1848-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1913(1913-08-01) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Член у
Працаваў у гарадах Пецярбургскае будаўнічае вучылішча і Інстытут інжынераў шляхоў зносін[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Іванавіч Ціхаміраў (13 снежня 1848, Віцебск — 1 жніўня 1913) — расійскі інжынер і архітэктар, выкладчык[1]. Меў прынамсі двух братоў: Сяргей таксама быў інжынерам-архітэктарам, а Мікалай  (руск.) — урачом-афтальмолагам, лейб-акулістам Найвысокага двара[2][3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Віцебску 13 снежня 1848 года. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віцебскай гімназіі. У 1868 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча пансіянерам земства. Скончыў курс у 1873 годзе па першым разрадзе[1].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля заканчэння вучылішча быў прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем для заняткаў у Тэхнічна-будаўнічы камітэт  (руск.)[1].

Адначасова з тым паступіў памочнікам да інжынера-архітэктара Д. Д. Сакалова  (руск.) на працы па перабудове будынкаў галоўнай тэлеграфнай станцыі і тэлеграфнага дэпартамента ў Санкт-Пецярбургу[1]. У 1875 годзе адкамандзіраваны міністэрствам у дапамогу Д. Д. Сакалову па пабудове будынка тэлеграфнага музея і кватэры для дырэктара названага дэпартамента. У той самы час К. Ціхаміраў займаўся ў якасці тэхніка пры канцылярыі дырэктара Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. У 1875 годзе запрошаны ў школу дзясятнікаў для кіраўніцтва чарцёжнымі заняткамі і для выкладання курса архітэктуры (да 1883). У 1876 годзе прызначаны памочнікам выкладчыка архітэктурнага чарчэння ў Пецярбургскае Будаўнічае вучылішча, а з 1878 года складаўся выкладчыкам па складанні архітэктурных праектаў[1].

З 1876 года, па заканчэнні пабудоў тэлеграфнага ведамства, К. Ціхаміраў быў памочнікам у інжынера-архітэктара А. Р. Гешвенда  (руск.) (да 1885 года) і ўдзельнічаў пры наступных яго пабудовах у Пецярбургу: трох дамоў купца К. Б. Корпуса ля Чырвонага і Сіняга мастоў па набярэжнай  (руск.) р. Мойкі[4][5], дома купца Шахава на Ганчарнай вуліцы, дома сп. А. Р. Гешвенда на 9-й лініі  (руск.) Васільеўскага вострава[6], дома  (руск.) для служачых фінляндскай чыгункі  (руск.)[7] і дома купца Г. І. Любіенса ля Ізмайлаўскага моста[8]. У 1877-78 гадах быў памочнікам інжынера-архітэктара А. Ю. Навіцкага і загадваў пабудоваю будынка механічнай майстэрні балтыйскага суднабудаўнічага завода  (руск.)[9] і, нарэшце, у якасці памочніка архітэктар А. К. Кейзера, займаўся пры пабудове дома Рускага таварыства гандлю аптэкарскімі таварамі[10].

У студзені 1877 года К. Ціхаміраў прызначаны малодшым тэхнікам пры чарцёжнай Тэхнічна-будаўнічага камітэту, а ў 1882 годзе — на пасаду памочніка вытворчага спраў камітэту і складаўся на ёй прынамсі да 1892 года. На гэтым пасту ім было складзена шмат праектаў будынкаў і капліц для розных губерняў. На службе ў Тэхнічна-будаўнічым камітэце К. Ціхаміраў быў камандзіраваны ў 1882 годзе ў дапамогу інжынер-архітэктару А. Ю. Навіцкаму для абрэвізавання справаводства будаўнічых аддзяленняў і для высвятлення стану тэхнічнай часткі ў паўднёва-заходніх губернях. Разам з тым ён даследаваў старажытны храм Богаяўлення ў г. Астрогу Валынскай губерні, пабудаваны князем Канстанцінам Астрожскім і склаў праект рэстаўрацыі яго. Гэты праект быў прыведзены ў выкананне П. А. Базілеўскім.

У 1877 годзе запрошаны выкладчыкам чарчэння, спачатку тэхнічнага, а з 1882 года — архітэктурнага у Інстытут інжынераў шляхоў зносін  (руск.), дзе прынамсі да 1892 года складаўся памочнікам па складанні архітэктурных праектаў у прафесара Д. Д. Сакалова  (руск.). Некаторы час складаўся архітэктарам будынкаў інстытута інжынераў шляхоў зносін і членам камісіі па перабудове гэтых будынкаў (1891-92).

К. І. Ціхаміраў. Дача тайнага саветніка У. М. Тукмачова (1833—1905) ў Азярках
К. І. Ціхаміраў саўмесна з С. І. Ціхаміравым. Дача іх агульнага брата, лейб-акуліста М. І. Ціхамірава  (руск.) ў Азярках

У 1892 годзе быў прызначаны членам камісіі па ўпарадкаванні санітарнага стану Міністэрства ўнутраных спраў, утворанай з нагоды халернай эпідэміі  (англ.).

Акрамя дзяржаўнай службы К. Ціхаміраў займаўся таксама і прыватнай дзейнасцю. У 1886 годзе ў якасці члена таварыства, пад фірмаю «Лукашэвіч і К°», па ўладкаванні ацяплення і вентыляцыі будынкаў К. Ціхаіміраў прымае ўдзел ва ўсіх яго аперацыях.

З 1890 года складаўся членам камісіі, якая загадвала справамі падпіскі для адпраўкі таварышаў, былых выхаванцаў Будаўнічага вучылішча і Інстытута Грамадзянскіх інжынераў, за мяжу. На працягу дванадцаці гадоў К. Ціхаміраў быў членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў  (руск.).

Адрасы[правіць | правіць зыходнік]

З 1907 па 1912 год жыў у Санкт-Пецярбургу ў даходным доме Г. М. Штальман[11][12]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 343-44 (руск.)
  2. Е. Л. Александрова. Дачная местность местность Шувалово — Озерки Архівавана 19 чэрвеня 2018. (руск.)
  3. ЦГИА СПб. Ф. 224. Оп. 3. Д. 4671. Доклады СПб. губернской земской управы. 1885.
  4. Доходный дом К. Б. Корпуса (руск.)
  5. Доходный дом К. Б. Корпуса (руск.)
  6. Доходный дом А. Р. Гешвенда (руск.)
  7. Жилой дом служащих Финляндской ж. д. (руск.)
  8. Доходный дом — Доходный дом Г. И. Любиенса (руск.)
  9. Балтийский судостроительный завод (руск.)
  10. Дом Русского общества торговли аптекарскими товарами (по наб. кан. Грибоедова) (руск.)
  11. ВПб на 1908. O. III. C. 604, на 1909. С. 784, на 1910. С. 784, на 1911. С. 887, на 1912. С. 895
  12. Дом А. Н. Штальман (руск.)
  13. Белая, станция Санкт-Петербурго-Варшавской железной дороги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.