Карл Фрыдрых фон Вайцзекер
Карл Фрыдрых фон Вайцзекер (ням.: Carl Friedrich von Weizsäcker ; 28 чэрвеня 1912, Кіль, Германія — 28 красавіка 2007) — нямецкі фізік і філосаф. Тытулаваны барон. Удзельнічаў у спробах стварэння атамнай зброі ў Германіі ў час Другой сусветнай вайны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і нямецкага дыпламата Эрнста фон Вайцзекера. Старэйшы брат колішняга прэзідэнта Германіі Рыхарда фон Вайцзекера, бацька фізіка і даследчыка навакольнага асяроддзя Эрнста Ульрыха фон Вайцзекера, цесць колішняга генеральнага сакратара Сусветнага Царкоўнага сабору Конрада Райзера.
З 1929 па 1933 Вайцзекер вывучаў фізіку, матэматыку і астраномію ў Берліне, Гётынгене і Лейпцыгу спачатку як вучань, потым у супрацоўніцтве з Вернерам Гайзенбергам і Нільсам Борам. Кансультантам яго доктарскай дысертацыі быў Генрых Хунд.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Сярод навуковых інтарэсаў гэтага вучонага былі даследаванні энергіі сувязі атамнага ядра і ядзерныя працэсы ў зорках. У супрацоўніцтве з Гансам Бетэ вывеў формулу, якая апісвала ядзерныя працэсы ў зорках (формула Бетэ-Вайцзекера), а таксама апісаў цыклічныя працэсы сінтэзу ў зорках (працэс Бетэ-Вайцзекера, 1937).
Зноскі
- ↑ а б Carl Friedrich Freiherr von Weizsäcker // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Carl Friedrich, Freiherr (Baron) von Weizsacker // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 2 верасня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Кілі
- Памерлі 28 красавіка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Штарнбергу
- Выкладчыкі Гамбургскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Члены Саксонскай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Эразма
- Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка
- Лаўрэаты Тэмплтанаўскай прэміі
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Германіі
- Нямецкая ядзерная праграма