Карл фон Фрыш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Рытэр фон Фрыш
Karl Ritter von Frisch
Дата нараджэння 20 лістапада 1886(1886-11-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1982(1982-06-12)[1][2][…] (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Anton von Frisch[d]
Маці Marie von Frisch[d]
Дзеці Otto von Frisch[d]
Род дзейнасці пчаляр, этолаг, выкладчык універсітэта, энтамолаг
Навуковая сфера эталогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Hans Przibram[d]
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Рытэр фон Фрыш (ням.: Karl Ritter von Frisch, 20 лістапада 1886, Вена — 12 чэрвеня 1982, Мюнхен) — аўстрыйскі этолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1973 годзе (сумесна з Конрадам Лорэнцам і Нікалаасам Тынбергенам) «за адкрыцці, звязаныя са стварэннем і ўсталяваннем мадэляў індывідуальных і групавых паводзінаў жывёл».

Вучыўся ў граматычнай школе, затым паступіў у Венскі ўніверсітэт на факультэт медыцыны, але пасля першага семестра перайшоў на філасофскі факультэт і пачаў вывучаць заалогію. У 1910 годзе Фрыш атрымаў доктарскую ступень і ў тым жа годзе атрымаў месца асістэнта ў Рыхарда фон Хертвіга ў Інстытуце заалогіі пры Мюнхенскім універсітэце. У 1921 годзе Фрыш становіцца дэканам факультэта заолагаў Ростацкага ўніверсітэта. У 1923 годзе ён пераязджае ў Брэслаў, а ў 1925 вяртаецца ў Мюнхен. У 1946 годзе пасля разбурэння Заалагічнага інстытута Фрыш пераязджае ў Грац, але праз чатыры гады зноў вяртаецца ў Мюнхен пасля аднаўлення працы Інстытута заалогіі.

Зноскі

  1. а б Karl von Frisch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Karl von Frisch // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. https://www.biodiversitylibrary.org/item/48812#page/113/mode/1up

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]