Кейсон Фамвіхан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кейсон Фамвіхан
ໄກສອນ ພົມວິຫານ
Сцяг2-і Прэзідэнт Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі
15 жніўня 1991 — 21 лістапада 1992
Папярэднік Суфанувонг
Пераемнік Нухак Пхумсаван
Сцяг1-ы Старшыня Савета Міністраў ЛНДР
2 снежня 1975 — 15 жніўня 1991
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Кхамтай Сіпхандон

Нараджэнне 13 снежня 1920(1920-12-13)[1][2][…]
Смерць 21 лістапада 1992(1992-11-21)[2][3] (71 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні в’етн.: Nguyen Cai Song
Дзеці Thongsavanh Phomvihane[d] і Thongvin Phomvihane[d]
Партыя Народна-рэвалюцыйная партыя Лаоса
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Дружбы народаў Нацыянальны ордэн Хасэ Марці Order of the Rajamitrabhorn Gold Star Order
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кейсон Фамвіхан (13 снежня 1920, в. На Сенг[4], Саванакхет, прав. Саванакхет, Лаос — 21 лістапада 1992) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Лаоса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Ханойскім універсітэце. У 1942 далучыўся да антыяпонскай барацьбы. У 1947—49 узначаліў узброеную барацьбу супраць французскага панавання ў Паўночна-Усходнім Лаосе, з 1949 на чале Народна-вызваленчай арміі Лаоса. 3 1950 член ЦК Адзінага народнага фронту Лаоса, міністр абароны ва ўрадзе Нацыянальнага супраціўлення. 3 1951 кіраўнік Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса. 3 1956 адзін з кіраўнікоў, з 1959 намеснік старшыні Патрыятычнага фронту Лаоса (ПФЛ), які вёў узброеную барацьбу з цэнтральным урадам Лаоса. Пасля перамогі ПФЛ і абвяшчэння ў лістападзе 1975 Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (ЛНДР) — прэм’ер-міністр ЛНДР. У жніўні 1991 абраны прэзідэнтам ЛНДР.

Зноскі

  1. Фомвихан Кейсон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Kaysone Phomvihan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Kaysone Phomvihane // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Kaysone Phomvihane

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фамвіхан // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.