Кефісадот Старэйшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кефісадот Старэйшы
Дата нараджэння V стагоддзе да н.э.
Дата смерці IV стагоддзе да н.э.
Грамадзянства
Дзеці мерк. Праксіцель
Род дзейнасці скульптар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Эйрэна з немаўлём-Плутасам (рымская копія; Мюнхен, Гліптатэка)

Кефісадот Старэйшы (стар.-грэч.: Κηφισόδοτος) — старажытнагрэчаскі скульптар, які працаваў у Афінах у першай палове IV ст. да н.э. Верагодна, бацька Праксіцеля (і, такім чынам, дзед Кефісадота Малодшага).

Найбольш вядомы твор — медная статуя багіні міру Эйрэны, якая трымае на руках немаўля, бога дастатку Плутаса. Яна была ўсталявана на афінскай агоры каля 374 гады да н.э. па выпадку заключэння міру са Спартай; згадваецца ў «Апісанні Элады» Паўсанія (I 8.2; IX 16.2), дзе тлумачыцца яе сімвалічнае значэнне: мір — маці, карміцелька дастатку. Захавалася мармуровая рымская копія ўсёй статуі, размешчаная цяпер у мюнхенскай Гліптатэцы, а таксама копіі асобных частак, размешчаныя ў розных калекцыях.

Кефісадот вылепіў і іншую статую дарослага з дзіцем — Гермеса з немаўлём-Дыянісам; захаваліся яе выявы і фрагмент. Аналагічная скульптура была затым створана Праксіцелем.

Паўсаній згадвае таксама (VIII 30.5) пра мармуровыя статуі, вырабленыя Кефісадотам для храма Зеўса ў Мегалопалі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]