Клімент IX

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Клімент IX, Папа Рымскі)
Клімент IX
лац.: Clemens PP. IX

Герб
238-ы Папа Рымскі
20 чэрвеня 1667 — 9 снежня 1669
Папярэднік Аляксандр VII
Пераемнік Клімент X
тытулярны архібіскуп[d]
з 14 сакавіка 1644
Дыяцэзія archdiocesis of Tarso[d]
apostolic Nuncio to Spain[d]
14 ліпеня 1644 — снежань 1652

Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць дыпламат, лібрэтыст, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 28 студзеня 1600(1600-01-28)[1][2][…]
Смерць 9 снежня 1669(1669-12-09)[1][2][…] (69 гадоў)
Пахаванне
Бацька Girolamo Rospigliosi, Gonfaloniere[d][5]
Маці Maddalena Caterina Rospigliosi[d][5]
Прыняцце свяшчэннага сану невядома
Кардынал з 1657
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клімент IX (лац.: Clemens PP. IX) (у свеце Джуліа Распільёзі, італ. Guilio Rospigliosi; 28 студзеня 1600 — 9 снежня 1669) — Папа Рымскі з 20 чэрвеня 1667 да 9 снежня 1669.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джуліа Распільёзі нарадзіўся 28 студзеня 1600 у Пістоі. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Пізанскім універсітэце. У 1644 быў нунцыем у Іспаніі. У 1657 прызначаны кардыналам. Кіраваў створанай у часы Урбана VIII Кангрэгацыяй па справах дзяржавы. Гэта была пасада, якая адпавядае цяперашняму статс-сакратару. Пад націскам Францыі канклаў абраў Распільёзі папам. Яго непатызм быў умераным. Сваякі Папы не ўдзельнічалі ў справах кіравання царквой і папскай дзяржавай. Аднак у далейшым не столькі папа, колькі рымская курыя кіравала царквой і яе палітыкай. Вызначалі гэтую палітыку галоўным чынам прадстаўнікі італьянскіх арыстакратычных родаў, якія сваёй кар’ерай былі абавязаныя непатызму папярэднікаў папы. Клімент IX быў гарачым аматарам опернай музыкі, складаў лібрэта (у прыватнасці, для оперы Стэфана Ландзі «Святы Аляксій», 1634), спрыяў пабудове музычнага тэатра на месцы старой гарадской турмы. Перад самой смерцю Папа даведаўся пра страты ім Кандзі (цяпер Іракліён) — апошняга хрысціянскага бастыёна на занятымі туркамі Крыце. Папскі флот, пасланы туды пад камандаваннем непота Вінчэнца Распільёзі, пацярпеў паразу (6 верасня 1669).

Зноскі

  1. а б Giulio Rospigliosi // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Klemens (Klemens IX.) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
  4. а б Union List of Artist Names — 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.