Кофі Анан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кофі Анан
Kofi Annan
Сцяг7-ы Генеральны сакратар ААН
1 студзеня 1997 — 31 снежня 2006
Папярэднік Бутрас Бутрас-Галі
Пераемнік Пан Гі Мун

Нараджэнне 8 красавіка 1938(1938-04-08)[1][2][…]
Смерць 18 жніўня 2018(2018-08-18)[3][4][…] (80 гадоў)
Бацька Генры Рэджынальд Анан[d]
Маці Rose Eshun[d]
Жонка Ціці Алакія[d] і Нанэ Анан
Дзеці Ama Annan[d], Kojo Annan[d] і Nina Cronstedt[d]
Веравызнанне пратэстанцтва
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, эканаміст, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дыпламатыя[6], эканоміка[6] і палітыка[6]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Святога Міхаіла і Святога Георгія Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» ордэн Нідэрландскага льва Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria ордэн Ізабелы Каталічкі ордэн Зоркі Румыніі Knight Grand Cross in the Order of the Netherlands Lion Order of the Golden Heart of Kenya Order of the Star of Ghana вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Grand Cordon of the Order of the Rising Sun Grand Cross 1st class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
ордэн Дастык I ступені Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» Order of Liberty Grand Collar of the Order of Liberty Order of the Pioneers of Liberia Grand Collar of the Order of Good Hope Order of the Companions of O. R. Tambo Order of the Liberator General San Martín Grand Cross of the Order of the Sun of Peru‎ Order of Manas, 1st class Order of Mono
Нобелеўская прэмія міру

Kora Awards[d] (2000)

Gottlieb Duttweiler Prize[d]

Medal of honor Dag Hammarskjold[d] (2009)

Torstein Dale Memorial Prize[d] (2002)

прэмія міру імя Канфуцыя[d] (2012)

Прэмія Бруна Крайскага[d] (2007)

прэмія Улафа Пальмэ[d] (2006)

прыз Індзіры Гандзі[d] (2003)

прэмія Чатырох свабод — Медаль свабоды[d] (2004)

Філадэльфійскі медаль Свабоды

узнагарода Свабоды[d] (2008)

прэмія «Поўнач-Поўдзень»[d] (2007)

прэмія імя Сахарава (2003)

Profile in Courage Award[d] (2002)

ганаровы доктар Генцкага ўніверсітэта[d] (2004)

Fulbright Prize[d] (2001)

ганаровы доктар Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта[d] (26 красавіка 1999)

ганаровы доктар Свабоднага ўніверсітэта Берліна[d] (13 ліпеня 2001)

ганаровы доктар Жэнеўскага ўніверсітэта[d] (7 чэрвеня 2002)

ганаровы доктар Упсальскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Прынстанскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Браўнаўскага ўніверсітэта[d] (28 мая 2001)

ганаровы доктар Універсітэта Алькалы[d] (2002)

ганаровы доктар Універсітэта Нёўшатэля[d] (2008)

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

ганаровы доктар Атаўскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Чжэцзянскага ўніверсітэта[d] (2002)

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (2004)

ганаровы доктар МДІМА[d]

ганаровы доктар Універсітэта Нотр-Дам[d]

Fellow of the Ghana Academy of Arts and Sciences[d] (2013)

honorary doctor from the NOVA University Lisbon[d]

honorary doctorate from Carleton University[d] (2004)

ганаровы доктар Ховардскага ўніверсітэта[d] (1999)

FIFA Order of Merit[d]

Annenberg Award for Excellence in Diplomacy[d]

Order of Good Hope
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кофі Ата Анан (8 красавіка 1938, Кумасі, Гана — 18 жніўня 2018, Берн, Швейцарыя) — ганскі дыпламат, сёмы Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 красавіка 1938 года ў Кумасі (Гана). Вучыўся ў Навукова-тэхнічным універсітэце ў Кумасі і завяршыў вучобу, займаючыся пытаннямі эканомікі, у Макалестэр-каледжы ў Сэнт-Поле, штат Мінесота (ЗША), у 1961 годзе. У 19611962 гадах ён прайшоў курс аспіранцкай падрыхтоўкі ў галіне эканомікі ў Вышэйшым інстытуце па вывучэнні міжнародных праблем у Жэневе. У 19711972 гадах, атрымаўшы стыпендыю імя Слоўна, ён навучаўся ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень магістра ў галіне кіравання.

3 1962 года — на кіруючых пасадах у структурах ААН (акрамя 1974—76, калі быў дырэктарам турызму Ганы): у фінансавых органах Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Жэневе (Швейцарыя), Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека, член Камісіі ААН па справах Афрыкі. У 1990—92 гадах — памочнік генеральнага сакратара ААН па праграме планавання бюджэту і фінансаў, з 1993 года — намеснік генеральнага сакратара па міратворчых аперацыях. 3 1997 па 2006 гады — Генеральны сакратар ААН.

Свабодна валодаў англійскай, французскай і некалькімі афрыканскімі мовамі.

Памёр 18 жніўня 2018 года ў Берне (Швейцарыя).

Праца ў Арганізацыі Аб’яднаных нацый[правіць | правіць зыходнік]

Паступіў на працу ў сістэму Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1962 годзе ў якасці супрацоўніка па адміністрацыйных і бюджэтных пытаннях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Жэневе. Пасля гэтага ён працаваў:

  • у Эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый для Афрыкі ў Адыс-Абебе,
  • у складзе Надзвычайных узброеных сіл Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (НУСААН II) у Ісмаіліі;
  • ва Упраўленні Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў у Жэневе;
  • ў Цэнтральных установах Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку ў якасці памочніка Генеральнага сакратара па людскіх рэсурсах і Каардынатара па пытаннях бяспекі ў сістэме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (19871990 гады), а таксама памочніка Генеральнага сакратара па пытаннях планавання праграм, бюджэту і фінансаў і Кантралёра (1990-1992 гады). У 1990 годзе пасля ўварвання Ірака ў Кувейт Генеральны сакратар даручыў Анану ў якасці спецыяльнага задання аказаць садзейнічанне ў справе рэпатрыяцыі больш за 900 міжнародных супрацоўнікаў і грамадзян заходніх краін з Ірака. Пасля ён узначальваў першую групу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правядзенні перамоў з Іракам па пытанні аб продажы нафты для фінансавання закупак гуманітарнай дапамогі.

Працаваў у якасці памочніка Генеральнага сакратара па аперацыях па падтрыманні міру (сакавік 1993 года — люты 1994 года) і затым намесніка Генеральнага сакратара (люты 1994 года — кастрычнік 1995 года; красавік 1996 года). Перыяд яго працы ў якасці намесніка Генеральнага сакратара супаў з беспрэцэдэнтным ростам маштабаў і сферы аперацый Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па падтрыманні міру, у рамках якіх агульная колькасць разгорнутага персаналу, калі яна дасягнула максімальнага ўзроўню ў 1995 годзе, складала практычна 70 000 вайскоўцаў і грамадзянскіх супрацоўнікаў краін. У перыяд з лістапада 1995 года па сакавік 1996 года пасля падпісання Дэйтонскага мірнага пагаднення, якое паклала канец вайне ў Босніі і Герцагавіне, Анан выконваў функцыі Спецыяльнага прадстаўніка Генеральнага сакратара ў былой Югаславіі, ажыццяўляў назіранне за перадачай функцый у Босніі і Герцагавіне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па ахове (СААТ) шматнацыянальным Сілам па выкананні пагаднення (СВС), кіраўніцтва якімі ажыццяўляла Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА).

Барацьба з ВІЧ і СНІД[правіць | правіць зыходнік]

На мяжы стагоддзяў грамадскае адмаўленне праблемы СНІДу дасягнула свайго піка, і менавіта Кофі Анан дапамог парушыць змову маўчання.

«За апошні год ад СНІДу ў Афрыцы памерла больш людзей, чым ад усіх войнаў на кантыненце. СНІД — галоўная праблема тут, і ўрады афрыканскіх краін абавязаны прыняць меры. Мы павінны разарваць заганнае кола маўчання і перастаць саромецца», — вось яго словы.

Калі Кофі Анан заняў пасаду генеральнага сакратара ААН у 1997 годзе, прагнозы адносна эпідэміі СНІДу былі вельмі песімістычнымі: у свеце было каля 23,9 млн ВІЧ-інфікаваных, за год заразіліся прыкладна 3,5 млн чалавек, а доступ да жыццёва неабходных лекаў быў толькі у абраных, якія складалі мізэрную долю ўсіх, хто жыве ў нястачы [8].

Як новы Генеральны сакратар ён пачаў шукаць падыход да сусветных лідараў, спачатку мякка і дыпламатычна, але зразумеўшы, што яго словы засталіся непачутымі, змяніў тактыку і пачаў выступаць публічна і ў больш настойлівай манеры.

«Сябры, мы ведаем, наколькі цяжка пераламаць сітуацыю з эпідэміяй. Для гэтага трэба, каб кожны прэзідэнт і прэм’ер-міністр, кожны парламентарый і палітык вырашыў для сябе і абвясціў голасна, што мае намер змагацца з гэтай праблемай», — лічыў ён.

Пад яго кіраўніцтвам у 2000 годзе Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю 1308, у якой СНІД быў уключаны ў лік пагроз глабальнай бяспецы. У 2001 годзе прайшла спецыяльная сесія Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытанні ВІЧ/СНІДу — першая сустрэча сусветных лідэраў па пытаннях аховы здароўя ў ААН.

У 2000 годзе, калі фінансаванне барацьбы са СНІДам складала менш за 1 млрд долараў ЗША, Кофі Анан прапанаваў стварыць рэзервовы фонд у памеры як мінімум 7-10 млрд дал ЗША для вырашэння праблем СНІДу, туберкулёзу і малярыі. Вынікам яго ўпартай працы з сусветнымі лідэрамі ў гэтым напрамку стала стварэнне Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй, які выратаваў мільёны жыццяў. Кофі Анан заставаўся апекуном фонду, назіраў за тым, каб ён атрымліваў дастатковае фінансаванне.

Мэта з Дэкларацыі тысячагоддзя, якая тычыцца спынення і ліквідацыі наступстваў эпідэміі СНІДу, а таксама Дэкларацыя ААН аб прыхільнасці справе барацьбы з ВІЧ/СНІДам ад 2001 года ўстанаўліваюць мэты па прафілактыцы ВІЧ, але не агаворваюць канкрэтныя мэты па доступе. Правёў мноства перамоў з прадстаўнікамі фармацэўтычнай галіны, Кофі Анан пераконваў іх зніжаць цэны лекаў. Да 2018 года кошт жыццёва неабходных антырэтравірусных прэпаратаў ўпаў да 60 долараў ЗША на аднаго чалавека ў год. У цяперашні час каля 21 млн чалавек ва ўсім свеце атрымліваюць лячэнне ад ВІЧ[9].

Даведаўшыся, што менш за 30 % людзей ведаюць пра ВІЧ, ён сабраў лідараў СМІ і разам з імі распрацаваў міжнародную інфармацыйную праграму па СНІДу (Global Media AIDS Initiative). У выніку шэраг дзяржаўных і прыватных медыякампаній па ўсім свеце на бязвыплатнай аснове паказалі праграмы агульнай працягласцю некалькі сотняў гадзін, закліканыя адукаваць насельніцтва па пытаннях СНІДу. Нават сам Кофі Анан з’явіўся на экране разам з ВІЧ-інфіцыраваным персанажам «Вуліцы Сезам» і заклікаў гледачоў адмовіцца ад цкавання і дыскрымінацыі ў адносінах да дзяцей, якія жывуць з ВІЧ.

«Нам патрэбны значныя пазітыўныя змены, якія пашырылі б правы і магчымасці жаночага насельніцтва, надалі яму ўпэўненасці і змянілі характар ​​адносін паміж мужчынамі і жанчынамі на ўсіх узроўнях грамадства. Жанчынам неабходна даць больш рэсурсаў, у тым ліку на заканадаўчым узроўні, і даць ім права голаса пры прыняцці важных рашэнняў. Гэта азначае, што кожны з нас павінен праяўляць асабістую зацікаўленасць у супрацьдзеянні СНІДу не толькі на гэтым пасяджэнні, у бягучым ці наступным годзе, але кожны год, пакуль эпідэмія не будзе спынена».

Кофі Анан быў прыхільнікам разнастайнасці. Ён выступаў за правы працаўнікоў секс-бізнесу, мужчын-гомасексуалаў і іншых мужчын, якія маюць палавыя кантакты з мужчынамі, трансгендарных людзей і людзей, якія ўжываюць наркотыкі.

«Мы павінны абараніць найболей уразлівыя групы насельніцтва, і калі мы жадаем спыніць эпідэмію, нам не варта хаваць галаву ў пясок і рабіць выгляд, што гэтых людзей проста не існуе або што ім не патрэбна наша дапамога, — заяўляў ён. — Мы павінны дапамагчы ім, і трэба спыняць любыя спробы перашкодзіць нам».

Генеральны сакратар ААН[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца першым Генеральным сакратаром ААН, які быў абраны з шэрагаў персаналу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Кофі Анан прыступіў да працы на гэтай пасадзе 1 студзеня 1997 года. 29 чэрвеня 2001 года рашэннем Генеральнай Асамблеі Анан быў прызначаны на другі тэрмін паўнамоцтваў, які скончыўся 31 снежня 2006 года.

Прыярытэтныя задачы Анана ў якасці Генеральнага сакратара складаліся: *ў актывізацыі дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый за кошт ажыццяўлення ўсёабдымнай праграмы рэформы;

  • ў умацаванні традыцыйнай дзейнасці Арганізацыі ў галінах развіцця і падтрымання міжнароднага міру і бяспекі;
  • ў заахвочванні і прапагандаванні правоў чалавека, законнасці і замацаваных у Статуце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый усеагульных каштоўнасцяў, якія датычацца роўнасці, цярпімасці і чалавечай годнасці;
  • ў аднаўленні даверу грамадскасці да Арганізацыі шляхам наладжвання адносін з новымі партнёрамі і, паводле яго слоў, «забеспячэння таго, каб Арганізацыя Аб’яднаных Нацый стала бліжэй для людзей».

Першай буйной ініцыятывай Анана ў якасці Генеральнага сакратара быў яго план рэформы «Абнаўленне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», які быў прадстаўлены дзяржавам-членам у ліпені 1997 года і які ажыццяўляецца з таго часу з наданнем асаблівай увагі забеспячэнню больш эфектыўнага ўзаемадзеяння і каардынацыі. Яго даклад «Прычыны канфліктаў і садзейнічанне забеспячэнню трывалага міру і ўстойлівага развіцця ў Афрыцы», прадстаўлены Савету Бяспекі ў красавіку 1998 года, адносіўся да шэрагу ініцыятыў, накіраваных на захаванне прыхільнасці міжнароднай супольнасці да вырашэння праблем Афрыкі, якая з’яўляецца рэгіёнам свету, які знаходзіцца ў найбольш няшчасных умовах. Ён выкарыстоўваў свае добрыя паслугі ў шэрагу складаных палітычных сітуацый. Такая дзейнасць уключала:

  • распачатую ў 1998 годзе спробу дабіцца выканання Іракам рэзалюцый Рады Бяспекі;
  • ажыццяўленне ў 1998 годзе місіі для садзейнічання пераходу да грамадзянскага кіравання ў Нігерыі;
  • падпісанне ў 1999 годзе пагаднення, якое дазволіла выйсці з тупіковай сітуацыі ў адносінах паміж Лівіяй і Саветам Бяспекі ў сувязі з выбухам самалёта над Локербі ў 1988 годзе;
  • ажыццяўленне ў 1999 годзе дыпламатычных ініцыятыў для забеспячэння прыняцця міжнароднай супольнасцю мер у сувязі з гвалтам ва Усходнім Тыморы.

Ён таксама рабіў намаганні для паляпшэння становішча жанчын у Сакратарыяце і наладжвання больш цесных адносін з грамадзянскай супольнасцю, прыватным сектарам і іншымі недзяржаўнымі суб’ектамі, магчымасці якіх дапаўняюць магчымасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У прыватнасці, ён заклікаў да заключэння «глабальнага дагавора» з удзелам лідараў міжнародных дзелавых колаў, а таксама прафсаюзаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, з тым каб ва ўсім свеце людзі маглі выкарыстоўваць перавагі глабалізацыі і зацвердзіць ва ўмовах глабальнага рынку каштоўнасці і практыку, якія маюць асноватворнае значэнне для задавальнення сацыяльна-эканамічных патрэб.

У красавіку 2000 года ён апублікаваў даклад з нагоды наступу новага тысячагоддзя, азагалоўлены «Мы, народы: роля Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у XXI стагоддзі», у якім утрымліваецца заклік да дзяржаў-членаў заявіць аб сваёй прыхільнасці ажыццяўленню плана дзеянняў, накіраванага на тое, каб пакласці канец галечы і няроўнасці, павысіць эфектыўнасць адукацыі, скараціць маштабы распаўсюджвання ВІЧ/СНІДу, забяспечыць ахову навакольнага асяроддзя і абараніць народы ад смяротных канфліктаў і гвалту. Гэты даклад лёг у аснову «Дэкларацыі тысячагоддзя», прынятай кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў падчас саміту тысячагоддзя, які адбыўся ў Цэнтральных установах Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у верасні 2000 года.

У красавіку 2001 года Генеральны сакратар апублікаваў «Заклік да дзеянняў» з пяці пунктаў для барацьбы з эпідэміяй ВІЧ/СНІДу, якую ён ахарактарызаваў як сваю «асабістую прыярытэтную задачу», і прапанаваў стварыць глабальны фонд для аховы здароўя ў якасці механізма для мабілізацыі дадатковых фінансавых рэсурсаў. , неабходных для аказання дапамогі краінам, якія развіваюцца ў барацьбе з крызісам.

10 снежня 2001 года, Генеральны сакратар і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі міру. Прымаючы рашэнне аб узнагароджанні, Нарвежскі нобелеўскі камітэт адзначыў, што Анан «больш, чым хто-небудзь, садзейнічаў абнаўленню Арганізацыі». У сувязі з узнагароджаннем прэміяй сусветнай арганізацыі Камітэт заявіў, што «адзіны перамоўны шлях да глабальнага міру і супрацоўніцтва ляжыць праз Арганізацыю Аб’яднаных Нацый».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Двойчы быў жанаты.

Першую жонку звалі Ціці Алакіі, яна паходзіла з арыстакратычнай сям’і. Ён ажаніўся з ёй ў 1965 годзе. У шлюбе нарадзіліся дачка Ама і сын Коджа. Пара развялася ў канцы 1970-х гадоў.

Другая жонка — Нане Лагергрэн, шведская праваабаронца, пляменніца шведскага дыпламата Рауля Валенберга. Ажаніліся ў 1984 годзе. Пара выхоўвала дачку Ніну (ад папярэдняга шлюбу жонкі)[10]

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Памёр Кофі Анан 18 жніўня 2018 года ў Берне ў Швейцарыі пасля непрацяглай хваробы, пра што напісалі Міжнародная арганізацыя па міграцыі ААН на сваёй старонцы і сям’я з Фондам Кофі Анана на старонцы Анана ў Твітэры.

Зноскі

  1. а б http://www.imdb.com/name/nm1108319/bio
  2. Kofi Annan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.ccma.cat/324/mor-als-80-anys-kofi-annan-secretari-general-de-lonu-i-premi-nobel-de-la-pau/noticia/2871533/ Праверана 18 жніўня 2018.
  4. https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2018/08/18/mort-de-kofi-annan-ancien-secretaire-general-de-l-onu-et-nobel-de-la-paix_5343801_3382.html Праверана 18 жніўня 2018.
  5. Former UN chief Kofi Annan dies // aljazeera.com — 2018. Праверана 18 жніўня 2018.
  6. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. а б https://documents.wfp.org/stellent/groups/public/documents/webcontent/wfp095101.pdf
  8. [1] Наследие Кофи Аннана в борьбе со СПИДом
  9. [2] Наследие Кофи Аннана в борьбе со СПИДом
  10. [3] Биография Кофи Аннана

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]