Кунтушовы строй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шляхціц Станіслаў Антоні Шчука ў прадстаўнічым традыцыйным чырвоным кунтушы. Каля 1735—1740, невядомы аўтар[1], Вілянуўскі палац  (руск.), галерэя

Кунтушовы строй[2] — мужчынскі касцюм шляхты і багатага мяшчанства ў ВКЛ у XVII — пачатку XIX стагоддзя, галоўнымі часткамі якога з’яўляліся кунтуш і жупан[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Даніэль Шульц Малодшы  (руск.). «Партрэт Януша Радзівіла», каля 1652 года. НММ РБ

Лічыцца, што кунтушовы строй сфарміраваўся ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя і да пачатку XIX стагоддзя эвалюцыяніраваў у адпаведнасці з модай. Нязменнымі заставаліся спалучэнне ў комплексе дзвюх прадметаў адзення, падпярэзванне тканым поясам, пераважнае прызначэнне як святочнага, выхаднога ўбрання[4].

У XVIII стагоддзі, калі ў Рэчы Паспалітай справы ішлі не вельмі, слуцкі пояс і кунтушовы строй былі сінонімамі патрыятызму і сармацкага духу[5].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Памятная манета НБ РБ «Слуцкія паясы», 2013

У аснове кунтушовага строю ляжала ўсходняя традыцыя двайной вопраткі. Акрамя ўласна кунтуша і жупана ён быў дапоўнены падкрэслена дарагімі, шыкоўнымі элементамі[4]. У комплекс уваходзілі высокія жаўтавата-вохрыстых тонаў саф’янавыя боты, шапка, ювелірнай работы сярэбраныя ці залатыя гузікі, брошы-засцежкі з каштоўнымі камянямі, эгрэт  (руск.) на галаўны ўбор, тканы пояс і шабля. Кожная з такіх дэталяў не толькі мела характэрны выгляд, прызначэнне, але дапасоўвалася да ўсяго строю па форме, дэкору і колеру, складаючы разам завершаны ансамбль[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Кунтушова-жупановы строй, балы і вяселлі / Ганна Барвенава // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 25―27 красавіка 2014 г.) / [рэдкалегія: В. Р. Языковіч (старшыня) і інш.]. — Мінск, 2014. — С. 95―99