Ларан дэ Гувіён Сен-Сір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларан дэ Гувіён Сен-Сір
Laurent de Gouvion-Saint-Cyr
Партрэт Сен-Сіра пэндзля Вернэ
Партрэт Сен-Сіра пэндзля Вернэ
Дата нараджэння 13 красавіка 1764(1764-04-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1830(1830-03-17) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Laurent-François de Gouvion-Saint-Cyr[d]
Грамадзянства
Род войскаў пяхота
Званне Маршал Францыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ларан дэ Гувіён Сен-Сір (фр.: Laurent de Gouvion-Saint-Cyr; 13 красавіка 1764 — 17 сакавіка 1830) — французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, маршал Францыі.

Паступіў на службу падчас рэвалюцыі, у 1794 годзе меў ужо званне дывізіённага генерала; актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных войнах. У 1804 годзе прызначаны французскім паслом пры мадрыдскім двары.

У 1808 годзе, падчас вайны на Пірэнейскім паўвостраве, камандаваў корпусам, але за нерашучасць пры аблозе Жыроны быў пазбаўлены камандавання.

У рускай кампаніі 1812 года Сен-Сір камандаваў 6-м корпусам (баварскія войскі) і за дзеянні супраць Вітгенштэйна ўзведзены ў чын маршала. У 1813 годзе ён сфарміраваў 14-ы корпус, з якім пакінуты быў у Дрэздэне, калі сам Напалеон з галоўнай арміяй адступіў ад Эльбы. Даведаўшыся пра зыход бітвы пад Лейпцыгам, Сен-Сір спрабаваў злучыцца з войскамі Даву, якія займалі Гамбург, але гэта спроба не ўдалася, і ён вымушаны быў здацца генералу Булатаву.

З 1817 па 1819 год быў ваенным міністрам Францыі. Ён быў добра адукаваны і меў незвычайныя стратэгічныя здольнасці.

Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • «Mémoires sur les campagnes des armées du Rhin et Moselle» (1829)
  • «Mémoires pour servir à l’histoire militaire sous le Directoire, le Consulat et l’Empire» (18291831)
  • «Matériaux pour servir a l’histoire de la guerre d’Espagne» (1821).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).