Леанід Аляксеевіч Путырскі
Леанід Аляксеевіч Путырскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1956 |
Месца нараджэння | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Леанід Аляксеевіч Путырскі (нар. 1956, г. Маладзечна, Мінская вобласць) — беларускі вучоны і паэт. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі і Міжнароднай славянскай акадэміі навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў з залатым медалём школу, у 8-м класе ў складзе маладзечанскай каманды стаў чэмпіёнам БССР па хакеі ў «Залатой шайбе». З чырвоным дыпломам — Беларускі медыцынскі інстытут, скончыў Акадэмію кіравання. Скончыў дактарантуру пры маскоўскім інстытуце анкалёгіі імя Герцэна. З 1979 года- у Навукова-даследчым інстытуце анкалёгіі, кіраўнік аддзелу пухліны малочнай залозы[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Свае першыя вершаваныя радкі пачаў пісаць у Маладзечне ва ўзросце 14 гадоў. Першыя пачуцці і перажыванні складваліся ў радкі і запісваліся ў нататнік. Усе запісы захаваліся і праз шмат гадоў увайшлі ў два першыя зборнікі вершаў. Шмат гадоў разам з жонкай танчыў у народным ансамблі танца «Радуга» і за дваццаць гадоў аб’ехаў увесь Совецкі Саюз, пабываў за мяжой.
Аўтар 9 зборнікаў уласных вершаў: «Огонь и боль», «Верность», «Я приду», «Сила женщины», «Открытое сердце», «Душа», «Голос сердца», «Седые звезды», «Вечная тайна». У пяты зборнік «Адкрытае сэрца» увайшлі вершы, што напісалі пацыенты. Аўтар 2 зборнікаў песень і рамансаў. Каля 50 яго паэтычных твораў пакладзены на музыку. Аўтар кніг «Сердце хирурга», «Спасибо вам».
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Вечная тайна: сборник поэзии / Леонид Путырский. — Минск : Римско-католический приход святого Симона и святой Елены, 2008. — 240, [6] c.
- Седые звезды: сборник поэзии / Леонид Путырский. — Минск : Римско-католический приход святого Симона и святой Елены, 2016. — 257 с.
- Голос сердца: сборник поэзии / Леонид Путырский. — Минск : Римско-католический приход святого Симона и святой Елены, 2016. — 250 с.
- Удар молнии : истории болезни пациенток, которые так хотели жить… / Л. А. Путырский, Ю. Л. Путырский. — Минск : Тэхналогія, 2012. — 170 с.
- Душа: сборник поэзии / Леонид Путырский. — Минск : Римско-католический приход св. Симона и св. Елены, 2008. — 233, [5] с.
- Открытое сердце: Избр. стихи / Леонид Путырский. — Мн. : УП Культур. центр «Рай», 2001. — 160 с.
- Сила женщины: Избр. стихи / Леонид Путырский. — Мн. : Бел. дом печати, 1998. — 127 с.
- Я приду…: Избр. стихи / Леонид Путырский. — Мн. : Бел. дом печати, 1997. — 125 с.
- Верность: Избр. стихи / Леонид Путырский. — Мн. : Маладзеч. газ., 1996. — 127 с.
- Огонь и боль: Избр. стихи / Леонид Пустырский. — Мн. : Маладзеч. газ., 1996. — 127 с.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені. За самую нізкую занядбанасць рака малочнай залозы ў Беларусі амерыканцы ўзнагародзілі яго медалём Пашаны. На міжнародным кангрэсе ў Амерыцы атрымаў медаль «Выбітны інтэлект свету». Лаўрэат ВДНХ СССР, у яго 6 медалёў за распрацоўку інструментаў, якія ўжываюцца пры аперацыях у мамолага. Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна[2].