Леў Навумавіч Шапіра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Навумавіч Шапіра
Дата нараджэння 1864
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1932(1932-01-12)
Дзеці Аляксандр Львовіч Шапіра[d] і Гарацый Львовіч Шапіра[d]
Род дзейнасці урач, хірург
Месца працы
Альма-матар

Леў Навумавіч (Лейба Невахавіч) Шапіра (1864 — 12 студзеня 1932) — беларускі хірург[1]. Адзін з заснавальнікаў хірургіі ў Мінску[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча Шапіра. Акрамя Лейбы ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей: шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Майсей Навумавіч Шапіра — урач-траўматолаг, намеснік наркама аховы здароўя Кіргізскай ССР, другі — Іосіф Навумавіч Шапіра — медык-уролаг.

Савецкі кінааператар Яўген Веньямінавіч Шапіра  (руск.) прыходзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна[2].

Скончыў медыцынскі факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта.

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Два гады працаваў у Маскве, у лячэбніцы «Кні», а потым з 1890 года жыў і працаваў у Мінску[1]. Тут ён меў сваю хірургічную бальніцу; карыстаючыся вялікай папулярнасцю сярод мясцовага насельніцтва і далёка за межамі Мінска, ён нямала спрыяў папулярызацыі хірургіі ў Беларусі. З 1900 па 1914 год загадваў хірургічным аддзяленнем Мінскай яўрэйскай бальніцы  (ВД), працаваў хірургам падчас вайны ў шпіталі Саюза гарадоў[1].

Памёр ад сардэчнага прыступу ў час лячэння бальнога[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Сын Аляксандр Львовіч Шапіра  (руск.) — савецкі і расійскі гісторык, аўтар шырока вядомых прац у галіне аграрнай гісторыі Расіі XIV—XVIII стагоддзяў і гістарыяграфіі, стваральнік навуковай школы, доктар гістарычных навук, прафесар СПБДУ
  • Сын Гарацый Львовіч Шапіра — медык, галоўны ўрач Паўночнай Асеціі[3][4]
  • Дзве дачкі сталі музыкантамі[3]

Зноскі

  1. а б в г д Старая фотография (руск.)
  2. Елена Левитман. Семейный альбом. Библиотека журнала "МИШПОХА".
  3. а б Из истории минских улиц. Прогулка по ул. Революционной Архівавана 1 студзеня 2020. (руск.)
  4. Не вспоминать, а помнить… (руск.)