Луіджы Дзі Маё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луіджы Дзі Маё
італ.: Luigi Di Maio
Сцяг Міністр эканамічнага развіцця, працы і сацыяльнай палітыкі Італіі, намеснік старшыні Савета Міністраў Італіі Сцяг
Папярэднік Карла Календа (міністр эканамічнага развіцця)
Джуліяна Палеці (міністр працы і сацыяльнай палітыкі)
Сцяг Намеснік старшыні Палаты дэпутатаў Італіі
21 сакавіка 2013 — 22 сакавіка 2018

Нараджэнне 6 ліпеня 1986(1986-07-06)[1] (37 гадоў)
Імя пры нараджэнні італ.: Luigi Di Maio
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Партыя Рух пяці зорак
Дзейнасць палітыка
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of Prince Yaroslav the Wise, 3rd class Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі
Сайт luigidimaio.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіджы Дзі Маё (італ.: Luigi Di Maio; нар. 6 ліпеня 1986, Авеліна, Кампанія) — італьянскі прадпрымальнік і палітык, член Руху пяці зорак. Міністр эканамічнага развіцця, працы і сацыяльнай палітыкі Італіі, намеснік старшыні Савета міністраў Італіі (з 2018).[2]

У 2004 годзе скончыў класічны ліцэй імя Віторыа Імбрыяні у Памільяна-д’Арка і паступіў на інжынерны факультэт Неапалітанскага ўніверсітэта, пазней перавёўся на юрыдычны факультэт. У 2006 годзе заснаваў ва ўніверсітэце асацыяцыю студэнтаў-юрыстаў, увайшоў у савет факультэта і стаў прэзідэнтам студэнцкага савета. Дзі Маё працаваў вэб-майстрам, валодае 50 % будаўнічай кампаніі Ardima S. R. L. у Памільяна-д’Арка, але не ўдзельнічае ў кіраванні ёю. У 2007 годзе далучыўся да Руху пяці зорак.

У 2010 годзе Дзі Маё няўдала балатаваўся ў камунальнай рады Памільяна-д’Арка, на парламенцкіх выбарах у 2013 годзе быў абраны ў Палату дэпутатаў XVII склікання, а 21 сакавіка 2013 годзе стаў адным з чатырох намеснікаў старшыні палаты (ва ўзросце 26 гадоў ён стаў самым маладым у гісторыі Італіі уладальнікам гэтай пасады).

23 верасня 2017 года па выніках анлайн-галасавання Дзі Маё быў абраны кандыдатам Руху пяці зорак на пасаду прэм’ер-міністра ў выпадку перамогі на наступных парламенцкіх выбарах.

Бацька Луіджы Дзі Маё, Антоніа, быў актывістам неафашысцкага Італьянскага сацыяльнага руху і пазней — Нацыянальнага альянсу.[3]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]