Льейда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Льейда
катал.: Lleida, ісп.: Lérida
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Раён
Каардынаты
Мэр
Першая згадка
Плошча
211,7 км²
Вышыня
155 — 300 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
139176 чалавек (2015)
Шчыльнасць
660 чал./км²
Агламерацыя
250000 чалавек
Этнахаронім
Lleidata / lleidatana
Часавы пояс
Тэлефонны код
+(34)973
Паштовыя індэксы
25001 — 25008
Аўтамабільны код
L
Афіцыйны сайт
paeria.es/cas/ (ісп.)
Льейда на карце Іспаніі
Льейда (Іспанія)
Льейда

Лье́йда (катал.: Lleida [ˈʎɛjðə], мясц. [ˈʎejðɛ]), Ле́рыда (ісп.: Lérida [ˈleɾiða]) — горад і муніцыпалітэт на паўночным усходзе Іспаніі, сталіца правінцыі Льейда ў складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Сегрыя. Размешчаны на р. Сегрэ. Займае плошчу 211,7 км². Насельніцтва горада — 139 176 чалавек (шосты па колькасці насельніцтва горад Каталоніі). Скораснымі аўтамабільнымі і чыгуначнымі магістралямі звязаны з Мадрыдам і Барселонай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны горад іберыйскага племя ілергетаў. З канца 3 ст. да н.э. Іле́рда (лац.: Ilerda) пад уладай рымлян, атрымала статус муніцыпія. У перыяд грамадзянскіх войнаў канца Рэспублікі ў 49 да н.э. захоплена Юліем Цэзарам[3].

З пачатку 6 ст. н.э. цэнтр біскупства. У 714 узята мусульманамі. У 1149 адваявана Рамонам Берэнгерам IV, увайшла ў склад каралеўства Арагон, у 1150 атрымала фуэра. З 1214 у Льейдзе неаднаразова збіраліся кортэсы Арагона і Каталоніі. Да канца 15 ст. у Льейдзе пражывала шматлікая іўдзейская абшчына[3].

У час Трыццацігадовай вайны 1618-48 некалькі разоў бралася ў аблогу французскімі сіламі. У перыяд вайны за Іспанскую спадчыну (1701—1714) падтрымлівала прэтэндэнта ад Габсбургаў. У 1707 захоплена Філіпам V Бурбонам, падверглася рабаванню. У 1714 пазбаўлена фуэра і іншых прывілеяў. З 1822 сталіца аднайменнай правінцыі[3].

У час Грамадзянскай вайны 1936—1939 неаднаразова падвяргалася бамбардзіроўкам германскай авіяцыі, 3 красавіка 1938 узята войскамі Ф. Франка. З 1979 у складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія[3].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Замак Суда

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць епархіяльны музей (1893; рэлігійнае мастацтва; у біскупскім палацы), мастацкі музей Жаўмэ Марэра[ca] (1917; жывапіс 20 ст.), гістарычны музей (у будынку шпіталя Св. Марыі 15 ст., рэнесанснае паціа) і інш[3].

Універсітэт Льейды

У горадзе размешчаны адзін з найстарэйшых у Іспаніі Універсітэт Льейды, які быў заснаваны ў 1300. Закрыты ў 1717, ізноў адкрыты ў 1991. Дзейнічае Даследчы інстытут Льейды[3].

Маецца футбольны клуб «Льейда» (1939), які выступае на стадыёне «Кам д’эспортс» (1919, каля 13,5 тыс. месцаў). Штогод праводзіцца гарадское гастранамічнае свята слімакоў (у 2007 сабраў больш за 200 тыс. турыстаў)[3].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У эканоміцы горада дамінуе сфера паслуг (у т.л. адміністрацыйныя функцыі, гандаль, турызм). У індустрыяльным сектары вылучаецца вытворчасці будматэрыялаў і мінеральных угнаенняў; піўны завод[3].

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]