Людвіг Прандтль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвіг Прандтль
ням.: Ludwig Prandtl
Дата нараджэння 4 лютага 1875(1875-02-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1953(1953-08-15)[3][1][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, інжынер
Навуковая сфера фізіка і аэрадынаміка[6]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік August Föppl[d]
Вядомыя вучні Paul Richard Heinrich Blasius[d], Theodore von Kármán[d] і Hermann Schlichting[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лю́двіг Прандтль (ням.: Prandtl; 4.2.1875, г. Фрайзінг, Германія — 15.8.1953) — нямецкі вучоны ў галіне механікі, адзін са стваральнікаў эксперыментальнай аэрадынамікі.

Закончыў вышэйшае політэхнічнае вучылішча ў Мюнхене (1899). З 1904 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1925—47 гадах дырэктар Інстытута гідрааэрадынамікі (г. Гётынген).

Навуковая работа[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па тэорыі пругкасці і пластычнасці, гідрааэрамеханіцы, газавай дынаміцы, дынамічнай метэаралогіі.

Увёў уяўленне аб пагранічным слоі і адрыўным цячэнні пры абцяканні цел. Выканаў фундаментальныя даследаванні турбулентнага цячэння ў трубах, турбулентнасці свабоднай атмасферы і звышгукавога выцякання газаў, увёў крытэрый падобнасці пры цеплаперадачы (лік Прандтля) у рухомых патоках вадкасцей і газаў.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гидроаэромеханика. Рус. пер. 2 изд. М., 1951.

Зноскі

  1. а б Ludwig Prandtl // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ludwig Prandtl // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. а б Прандтль Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. Dictionary of Scientific Biography / C. C. GillispieCharles Scribner's Sons, 1970.
  7. а б в г д е MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]