Магнус Энкель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магнус Энкель
шведск.: Magnus Enckell
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 лістапада 1870(1870-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1925(1925-11-27) (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Мастацкі кірунак сімвалізм[3][4]
Уплыў Gunnar Berndtson[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кнут Магнус Энкель (шведск.: Knut Magnus Enckell; 9 лістапада 1870, Фрэдэрыксхамн — 27 лістапада 1925, Стакгольм) — фінскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і вікарыя, быў малодшым з 6 сыноў. Жывапіс вывучаў у Хельсінкі (18891891). Першыя свае працы малады мастак стварае ў традыцыях натуралістычнай школы. У 1891 годзе з'язджае ў Парыж, дзе паступае ў Акадэмію Жуліяна; сярод яго выкладчыкаў тут — Жуль Жазеф Лефеўр і Бенжамен Канстан. У гэты перыяд Энкель захапляецца сімвалізмам, падпадае пад уплыў містыцызму Жазефена Пеладана і творча — жывапісу Пюві дэ Шавана і Эдуарда Манэ.

У 1893 годзе Энкель ізноў наведвае Парыж. Расчараваўшыся ў парыжскім містыцызме, мастак у 18941895 гадах здзяйсняе вандраванне па Італіі, наведвае Мілан, Венецыю і Фларэнцыю, а затым з'язджае ў Швейцарыю і Германію, дзе знаёміцца з працамі Арнольда Бёкліна. На мяжы XIX—XX стагоддзяў Энкель парывае з сімвалізмам, і яго жывапіс набывае яркія фарбы, характэрныя для постімпрэсіянізму. У 1907 годзе Энкель атрымлівае заказ на стварэнне фрэсак для прыалтарнай прыбудоўкі ў Саборнай царкве Тамперэ. На гіганцкай карціне памерам 10 на 4 м мастак намаляваў Уваскрашэнне з мёртвых і Узнясенне на нябёсы прадстаўнікоў усіх рас чалавечых.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]