Магілёўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магілёўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Магілёў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Алег Іванавіч Чыкіда
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 73,94 %, руская 24,3 %
Размаўляюць дома: беларуская 29,51 %, руская 67,35 %[1]
Насельніцтва (2009)
43 166 чал.[1] (3-е месца)
Шчыльнасць 22,63 чал./км² (5-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 93,07 %,
рускія — 5,02 %,
украінцы — 1,03 %,
іншыя — 0,88 %[1]
Плошча 1 895,40[2]
(3-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
167 м[3]
Магілёўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магілёўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Магілёў. Знаходзіцца ў цэнтры Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Чавускім, Быхаўскім, Клічаўскім, Бялыніцкім, Шклоўскім і Дрыбінскім раёнамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — горад Магілёў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 19 сельсаветаў: Бракаўскі, Вендаражскі, Вішоўскі, Вялікабялевіцкі, Гарадзішчанскі, Гаранскі, Дабрасневіцкі, Дасовіцкі, Дашкаўскі, Карабанаўскі, Княжыцкі, Коцінскі, Навасёлкаўскі 1-шы (Навасельскі 1-шы), Навасёлкаўскі 2-гі (Навасельскі 2-гі), Палыкавіцкі, Пашкаўскі, Рафалаўскі, Сялецкі, Цішоўскі. 21 жніўня 1925 года перайменаваны сельсаветы: Карабанаўскі — у Краснапольскі, Коцінскі — у Хонаўскі, Навасёлкаўскі 2-гі (Навасельскі 2-гі) — у Гуслішчанскі, Навасёлкаўскі 1-шы (Навасельскі 1-шы) — у Навасёлкаўскі (Навасельскі). 24 верасня 1926 года ўтвораны Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет. У 1927 годзе ўтвораны Чарназёмаўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 2 сакавіка 1931 года да раёна далучаны Амхаўскі, Грабянёўскі, Мастоцкі, Махаўскі, Машанацкі, Слабодкаўскі (Слабодскі), Таранаўскі, Шчэжарскі сельсаветы скасаванага Лупалаўскага раёна. 5 красавіка 1935 года Вішоўскі, Навасёлкаўскі (Навасельскі), Рафалаўскі сельсаветы перададзены Бялыніцкаму раёну. 23 жніўня 1937 года Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бракаўскі, Вялікабялевіцкі, Гарадзішчанскі, Гаранскі, Гуслішчанскі, Дабрасневіцкі, Краснапольскі, Палыкавіцкі, Таранаўскі, Хонаўскі, Хрыпялёўскі, Чарназёмаўскі, Шчэжарскі сельсаветы, Амхаўскі сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі, утвораны Дарскі, Мікалаеўскі і Семукацкі сельсаветы. 21 ліпеня 1956 года Дасовіцкі сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі. 22 ліпеня 1960 года скасаваны Грабянёўскі, Дарскі, Махаўскі, Нядашаўскі, Семукацкі, Сялецкі, Хонаўскі сельсаветы, утвораны Бокатаўскі і Вяйнянскі сельсаветы, Мікалаеўскі сельсавет перайменаваны ў Палыкавіцкі. 25 снежня 1964 года да раёна далучаны Сухарэўскі сельсавет Чавускага раёна. 15 студзеня 1965 года зноў утвораны Дарскі сельсавет. 4 чэрвеня 1965 года зноў утвораны Махаўскі і Семукацкі сельсаветы, Бокатаўскі сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі. 6 красавіка 1973 года Слабодкаўскі сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі, Хонаўскі сельсавет — у Заводскаслобадскі. 9 снежня 1975 года Машанацкі сельсавет перайменаваны ў Брылеўскі. 21 чэрвеня 1983 года Дарскі сельсавет перайменаваны ў Кадзінскі, 17 чэрвеня 2006 года Цішоўскі сельсавет — у Буйніцкі[4]. 23 снежня 2009 года скасаваны Брылеўскі сельсавет[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009 год — 43 166 жыхароў[6] (без уласна Магілёва з насельніцтвам 372 тыс. чал.). Усяго налічваецца 279 сельскіх населеных пунктаў. 19,3 тыс. жыхароў (43 % ад агульнай колькасці жыхароў раёна) пражывае ў аграгарадках.
  • 2016 год — 40 234 жыхароў[7]
  • 2017 год — 40 130 жыхароў[8]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

24 % плошчы раёна займаюць лясы. Асноўныя рэкі раёна: Дняпро з прытокамі Вільчанка, Паўна с Лазнёўкай, Дубравенка, Лахва с Лахвіцай і Жыварэзкай; Друць з прытокамі Арлянка і Грэза (вытокі); Раста з прытокам Рудзея.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца возера Безыменнае і вадасховішча Рудзея.

Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны, мінеральныя воды.

Дзяржаўныя заказнікі: Варацей, Пагост, Раманькі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць чыгункі на Асіповічы, Оршу, Крычаў, Жлобін, аўтамагістраль на Мінск; аўтадарогі на Віцебск, Гомель, Бабруйск, Рагачоў, Слаўгарад, Чэрыкаў. Па Дняпры ажыццяўляецца суднаходства.

Культура, адукацыя, друк[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая прэса прадстаўлена грамадска-палітычнай газетай «Прыдняпроўская Ніва», гл. [1]. Заснавальнік — Магiлёўскi раённы выканаўчы камiтэт.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні Магілёўскага райвыканкама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-12 О переименовании сельсовета Архівавана 22 снежня 2016.
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  6. Перепись населения — 2009. Могилевская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 6 ліпеня 2016. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 13 жніўня 2020. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]