Майран Шоулз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майран Шоулз
англ.: Myron Samuel Scholes
Дата нараджэння 1 ліпеня 1941(1941-07-01)[1][2][…] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, матэматык, даследчык
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мертан Мілер
Член у
Узнагароды
Сайт news.stanford.edu/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майран Сэмюэл Шоулз (англ.: Myron Samuel Scholes; 1 ліпеня 1941 г., Тымінс, правінцыя Антарыё, Канада) — амерыканскі эканаміст канадскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1997) «за новы метад вызначэння кошту вытворных каштоўных папер». Шоулз з'яўляецца адным з аўтараў фінансавай мадэлі Блэка — Шоулза (мадэлі цэнаўтварэння апцыёнаў).

Вучыўся ва Універсітэце Мак-Майстра (Гамільтан, Канада) і Чыкагскім універсітэце, у якім атрымаў ступень PhD. Працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, Чыкагскім і Стэнфардскім універсітэце, у якім цяпер ён носіць званне ганаровага прафесара імя Фрэнка Э. Бака.

У 2003 годзе Шоулз быў ўцягнуты ў скандал вакол амерыканскага хедж-фонду LTCM (Long-Term Capital Management), у якім з'яўляўся адным з партнёраў, нараўне з іншым нобелеўскім лаўрэатам Робертам Мертанам. Фонд абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а экспертам-кансультантам з боку дзяржавы на судовым працэсе выступаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2001 Джозеф Стыгліц.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Манаграфія «Падаткі і стратэгія бізнесу» (Taxes and Business Strategies, 1991; у суаўтарстве з М. Волфсанам).
  • Артыкул «Фінансавая інфраструктура і эканамічны рост» (Financial Infrastructure and Economic Growth, 1996).

Зноскі

  1. Myron Samuel Scholes // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Myron S. Scholes // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.