Макс Кенэдзі Хортан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макс Хортан
Max Kennedy Horton
Камандар Хортан. Афіцыйны здымак па выпадку ўзнагароджання Георгіеўскім крыжам, 1915
Камандар Хортан. Афіцыйны здымак па выпадку ўзнагароджання Георгіеўскім крыжам, 1915
Дата нараджэння 29 лістапада 1883(1883-11-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1951(1951-07-30) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Род войскаў Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі
Гады службы 18981945
Званне Адмірал
Камандаваў E9 (19141918),
падводныя лодкі Вялікабрытаніі (19401942),
Заходнія падыходы (1942-1945)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Рыцар Вялікага крыжа найшаноўнага ордэна Лазні
Рыцар Вялікага крыжа найшаноўнага ордэна Лазні
Кавалер брытанскага ордэна «За выдатныя заслугі» з 2 планкамі
Кавалер брытанскага ордэна «За выдатныя заслугі» з 2 планкамі
Медаль «За выратаванне жыцця на моры»
Медаль «За выратаванне жыцця на моры»
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Ваенны крыж 1939—1945 (Францыя)
Камандор ордэна Збавіцеля
Камандор ордэна Збавіцеля
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Ордэн «Легіён пашаны» ступені Галоўнакамандуючага
Ордэн «Легіён пашаны» ступені Галоўнакамандуючага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макс Кенэдзі Хортан (англ.: Max Kennedy Horton; 29 лістапада 1883 — 30 ліпеня 1951) — брытанскі адмірал флоту, падводнік, у Першую сусветную вайну камандзір падводнай лодкі E9, падчас Другой Сусветнай вайны — камандаваў падводнымі сіламі Вялікабрытаніі, затым займаў пасаду камандуючага Заходнімі падыходамі.

Па традыцыі брытанскіх марскіх сем'яў, паступіў на флот у юным узросце: 15 верасня 1898 года, у якасці кадэта на HMS Britannia (Дартмут). У 1903 годзе атрымаў першае афіцэрскае званне сублейтенанта, што адпавядае малодшаму лейтэнанту.

17 лістапада 1942 года Хортан быў прызначаны галоўнакамандуючым Заходнімі падыходамі. Відавочна, у самыя цяжкія месяцы бітвы за Атлантыку Кабінет вырашыў, што змагацца з падводнікамі павінен падводнік, прычым найвядомы. Пры ім канвоям пачалі надаваць так званыя групы падтрымкі, не злучаныя ордарам: па істоце, супрацьлодачныя пошукава-ўдарныя групы. Маючы больш волі манеўру, яны маглі правяраць магчымыя кантакты і пераследваць выяўленыя лодкі. Трэба нагадаць, што такая мера стала магчымая з павелічэннем ліку супрацьлодачных караблёў. Яшчэ ў 1941 годзе яна была б проста няздзейсная. Макс Хортан, як і яго папярэднік, сэр Персі Нобл, лічыцца адным з творцаў перамогі над нямецкімі падводнымі лодкамі.

У 1945 годзе ён па ўласным жаданні выйшаў у адстаўку. У рапарце ён указаў прычыну: «каб даць дарогу маладым афіцэрам». Ужо ў адстаўцы быў узнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Лазні і цырыманіяльнай пасадай герольда Ордэна (англ.: King of Arms of the Order of the Bath).

Падчас Другой сусветнай вайны ўзброены траўлер Каралеўскага флоту насіў імя HMS Commander Horton.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Chalmers, William Scott. Max Horton and the western approaches; a biography of Admiral Sir Max Kennedy Horton. London, Hodder & Stoughton, 1954.
  • Innes McCartney. British Submarines of World War I. Osprey Publishing, Oxford-New York, 2008, ISBN 978-1-84603-334-6
  • Innes McCartney. British Submarines 1939−1945. Osprey Pub., Oxford-New York, 2006. ISBN 1-84603-007-2
  • To Die Gallantly: the Battle of the Atlantic. T. J. Runyan, J. M. Copes, ed. Westview Press, 1995. ISBN 0-8133-2332-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]