Макс Фрыш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макс Фрыш
Max Frisch
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 мая 1911(1911-05-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1991(1991-04-04)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг ШвейцарыіШвейцарыя
Жонка Gertrud Frisch-von Meyenburg[d] і Marianne Frisch[d]
Дзеці Ursula Priess[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, драматург, філосаф
Жанр раман, п'еса
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры

Іерусалімская прэмія (1965)
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макс Фрыш (ням.: Max Frisch; 15 мая 1911 — 4 красавіка 1991) — швейцарскі раманіст і драматург, які высока ацэнены ў пасляваеннай нямецкамоўнай літаратуры.

Вокладка п'есы «Бідэрман і падпальшчыкі», 1953
Вокладка рамана «Штылер», 1954

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Фрыша быў архітэктарам, маці служыла гувернанткай. Вучыўся з 1930 па 1932 год у Цюрыхскім універсітэце — вывучаў германістыку. Пасля смерці бацькі кінуў вучобу і паступіў на службу газетным рэпарцёрам. Тым часам піша «Юрг Рэйнгарт» (1934) і «Адказ з цішыні» (1937). У 1936 годзе паступае на архітэктурнае аддзяленне Цюрыхскай вышэйшай тэхнічнай школы і канчае яго ў 1940-м годзе. У гэты ж перыяд ён чытае раман Готфрыда Келера «Зялёны Генрых» і расчароўваецца ва ўласнай творчасці.

Падчас другой сусветнай вайны Фрыша заклікаюць у войска, дзе ён пачынае весці дзённік, які публікуе ў 1940-м годзе пад назвай «Лісткі з рэчавага мяшка», затым з'яўляецца раман «J'adore ce qui me brule», які з французскага перакладаецца як «Люблю тое, што мяне спальвае».

Нягледзячы на празаічную дзейнасць, Фрыш зарабляе на жыццё да 1950-х гадоў працай архітэктара. Пачынаючы з другой паловы 1940-х гадоў Фрыш працуе для тэатра і піша п'есы: «Санта Крус», «Яны зноў спяваюць», «Кітайская сцяна» і шматлікія іншыя.

Сусветную вядомасць Максу Фрышу прынеслі тры раманы: «Штылер» (1954), «Homo Faber» (1957) і «Назаву сябе Гантэнбайн» (1964).

У 1960-я гады Фрыш шмат падарожнічае, наведвае Японію, ЗША і іншыя краіны. У 1972 годзе ён пасяляецца ў Берліне, а напачатку 1980-х гадоў перасяляецца ў ЗША, дзе жыве ў Нью-Ёрку са сваёй спадарожніцай жыцця Эліс Лок-Керы, якой ён прысвячае частку сваіх дзённікаў. Гэтыя дзённікі, знойдзеныя ў архівах яго сакратаркі, апублікаваны ў сакавіку 2010 года. У іх месцяцца разважанні пра жыццё ў ЗША падчас прэзідэнцтва Рональда Рэйгана[6].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

П'есы[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя пра Ізідора // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. а б Max Frisch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Фриш Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. а б https://web.archive.org/web/20160303182425/http://www.mfa.ethz.ch/de/max-frisch/auszeichnungen/1984_modern_language.html
  6. Публікацыя архіваў Макса Фрыша

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]