Максіміліян II Габсбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максіміліян II Габсбург
імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
25 ліпеня 1564 — 12 кастрычніка 1576
Папярэднік Фердынанд I Габсбург
Пераемнік Рудольф II Габсбург
кароль Венгрыі
26 ліпеня 1564 — 12 кастрычніка 1576
Папярэднік Фердынанд I Габсбург
Пераемнік Рудольф II Габсбург
20-ы кароль Чэхіі
1564 — 1576
Папярэднік Фердынанд I Габсбург
Пераемнік Рудольф II Габсбург

Нараджэнне 31 ліпеня 1527(1527-07-31)[1][2][…]
Смерць 12 кастрычніка 1576(1576-10-12)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Фердынанд I Габсбург[3]
Маці Ганна Ягелонка[3]
Жонка Марыя Іспанская[3][4]
Дзеці Ганна Аўстрыйская[3], Рудольф II Габсбург[3], Эрнст Габсбург, Лізавета Аўстрыйская[d][3], Маціяс Габсбург, Максіміліян III Габсбург[5], Альбрэхт VII Аўстрыйскі, Венцэль Аўстрыйскі[d], Archduchess Margaretha of Austria[d], Фердынанд Габсбург[d][5], Марыя Габсбург[d][5], Фрыдрых Габсбург[d][5], Марыя Габсбург[d][5], Карл Габсбург[d][5], Элеанора Габсбург[d][5] і Helena Scharseg[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць імператар
Узнагароды
ордэн Падвязкі рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максіміліян II (ням.: Maximilian II; 31 ліпеня 1527, Вена — 12 кастрычніка 1576, Рэгенсбург) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі і эрцгерцаг Аўстрыі з 25 ліпеня 1564 года да сваёй смерці, кароль Чэхіі (каранаваны 14 мая 1562 года пад імем Максіміліяна I), кароль Германіі (рымскі кароль, каранаваны 28 лістапада 1562 года), кароль Венгрыі і Харватыі (каранаваны 8 верасня 1563 года). Прадстаўнік дынастыі Габсбургаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Максіміліян быў старэйшым сынам Фердынанда I і яго жонкі Ганны Багемскай і Венгерскай, нарадзіўся ў Вене 31 ліпеня 1527 года. Ён навучаўся ў Іспаніі, набыў ваенны досвед у час кампаніі свайго дзядзькі Карла V супраць Францыі ў 1544 годзе, а таксама ў Шмалькальдэнскай вайне, і неўзабаве пачаў браць удзел у справах імперыі.

У верасні 1548 года Максіміліян ажаніўся са сваёй кузінай Марыяй, дачкой Карла V, і з 1548 па 1550 гады быў намеснікам імператара ў Іспаніі. У снежні 1550 годзе ён вярнуўся ў Германію, каб прыняць удзел у абмеркаванні лёсу імператарскага прастола. Карл V жадаў, каб яго сын Філіп (пасля кароль Іспаніі) стаў яго пераемнікам, аднак яго брат Фердынанд, які кіраваў дынастычнымі землям Габсбургаў, таксама жадаў атрымаць імператарскі тытул. Кампраміс быў дасягнуты: Філіп быў абвешчаны спадчыннікам Фердынанда. Паміж дзвюма галінамі Габсбургаў былі вельмі нацягнутыя адносіны, з прычыны якіх хваробу Максіміліяна ў 1552 годзе прыпісвалі атручванню ў інтарэсах яго кузена Філіпа.

Джузэпэ Арчымбольда. Партрэт Максіміліяна II з сям’ёй, каля 1563

Прыкладна ў той жа час Максіміліян пасяліўся ў Вене і стаў кіраваць аўстрыйскімі ўладаннямі і абараняць іх ад туркаў. Яшчэ ў раннім узросце Максіміліян трапіў пад уплыў пратэстанцтва, ён падтрымліваў сяброўскія адносіны з пратэстанцкімі кіраўнікамі і меў блізкія зносіны з прыдворным святаром-лютэранінам. Яго бацька, стаўшы імператарам у 1558 годзе, паабяцаў Папу Паўлу IV, што яго сын не ўзыдзе на імператарскі прастол, калі пакіне каталіцкую царкву. Такім чынам, Максіміліян фармальна заставаўся каталіком, хоць да канца жыцця прытрымліваўся пратэстанцкіх поглядаў.

У лістападзе 1562 года Максіміліян быў каранаваны ў Франкфурце як рымскі кароль ці кароль Германіі, стаўшы спадчыннікам імператара. Папярэдне ён пераканаў каталіцкіх князёў у тым, што прытрымліваецца іх веры, а пратэстанцкім князям абяцаў, што публічна прыме Аўгсбургскае веравызнанне, стаўшы імператарам. У верасні 1563 года Максіміліян стаў каралём Венгрыі, а пасля смерці яго бацькі, у ліпені 1564 года стаў імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, а таксама каралём Венгрыі, Харватыі і Багеміі.

Стаўшы імператарам, Максіміліян вымушаны быў разбірацца з рэлігійным расколам у сваіх землях. Быўшы верацерпным манархам, ён імкнуўся выканаць баланс і часта выступаў пасроднікам паміж каталікамі і пратэстантамі. У 1568 годзе пасля чарговай вайны з Асманскай імперыяй Максіміліян заключыў з султанам Селімам II мірны дагавор з выплатай туркам даніны на працягу 8 гадоў.

Адносіны паміж Максіміліянам і Філіпам Іспанскім з часам наладзіліся. Смерць іспанскага інфанта Карласа ў 1568 годзе адкрывала для Максіміліяна ці яго сыноў шлях да атрымання ў спадчыну іспанскага прастола. У 1570 годзе дачка імператара Ганна стала чацвёртай жонкай яго кузена Філіпа II. Таксама Максіміліян без асаблівага поспеху заступаўся за Нідэрланды, якія перайшлі ў пратэстанцтва і якія Філіп спрабаваў скарыць агнём і мячом. У 1575 годзе група польскіх і літоўскіх магнатаў прапанавала Максіміліяна ў якасці кандыдата на трон Рэчы Паспалітай, аднак ён не меў дастатковай папулярнасці і каралём выбралі трансільванскага князя Стэфана Баторыя.

Максіміліян сканаў 12 кастрычніка 1576 года ў Рэгенсбургу. Перад смерцю ён адмовіўся ад апошняй прычасці. Імператар быў пахаваны ў саборы Святога Віта ў Празе. Трон Максіміліяна перайшоў да яго сына Рудольфа, а пазней імператарам таксама стаў яго сын Мацвей.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1548 годзе ажаніўся з іспанскай інфантай Марыяй (15281603), дачкой імператара Карла V. Дзеці:

  1. Ганна Аўстрыйская (1549—1580), чацвёртая жонка караля Іспаніі Філіпа II, маці Філіпа III.
  2. Фердынанд (1551—1552)
  3. Рудольф II (1552—1612), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
  4. Эрнст (1553—1595), эрцгерцаг, штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў
  5. Лізавета Аўстрыйская (1554—1592), жонка караля Францыі Карла IX.
  6. Марыя (1555—1556)
  7. Маціяс (1557—1619), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
  8. мёртванароджаны сын (1557)
  9. Максіміліян III Аўстрыйскі (1558—1618), эрцгерцаг, вялікі магістр Тэўтонскага ордэна.
  10. Альбрэхт VII (1559—1621), эрцгерцаг, штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў, муж іспанскай інфанты Ізабелы Клары Яўгеніі
  11. Венцэль (1561—1578), эрцгерцаг, вялікі прыёр Ордэна Святога Іаана
  12. Фрыдрых (1562—1563)
  13. Марыя (пам. 1564)
  14. Карл (1565—1566)
  15. Маргарыта (1567—1633), манашка
  16. Элеанора (1568—1580).

Зноскі

  1. а б Maximilian II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Maximilian II von Habsburg, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі