Максіміліян фон Прытвіц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максіміліян фон Прытвіц унд Гаффрон
Maximilian „Max“ Wilhelm Gustav Moritz von Prittwitz und Gaffron
Сямейны герб фон Прытвіцаў і Гафрон
Сямейны герб фон Прытвіцаў і Гафрон
Нараджэнне 27 лістапада 1848(1848-11-27)
Смерць 29 сакавіка 1917(1917-03-29) (68 гадоў)
Месца пахавання
Дзейнасць афіцэр, палітык
Ваенная служба
Гады службы 18661914
Прыналежнасць Сцяг Прусіі Прусія
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Род войскаў Пруская армія
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Камандаваў 8-армія
Бітвы Аўстра-пруска-італьянская вайна
Франка-пруская вайна
Першая сусветная вайна
Узнагароды
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чырвонага арла 3-й ступені
Ордэн Чырвонага арла 3-й ступені
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Кароны
Ордэн Кароны
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Ордэн Альбрэхта
Ордэн Альбрэхта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максімілія́н фон Пры́твіц унд Гафро́н (ням.: Maximilian Wilhelm Gustav Moritz von Prittwitz und Gaffron; 27 лістапада 1848 — 29 сакавіка 1917) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са старажытнага арыстакратычнага роду, яго бацька быў каралеўскім прускім генеральным саветнікам юстыцыі.

Ён пачаў службу ў прускай арміі перад пачаткам сямітыднёвай аўстра-прускай вайны 1866 года, падчас франка-прускай вайны ён быў ад’ютантам батальёна.

У 1913 годзе быў прызначаны генеральным інспектарам I-й армейскай інспекцыі і яму было нададзена званне генерал-палкоўнік.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам Першай сусветнай вайны ён быў прызначаны камандуючым 8-й арміі, утворанай на базе падначаленай яму інспекцыі. Задачай арміі з’яўлялася абарона межаў Усходняй Прусіі на час, пакуль германскія войскі згодна с хуткацечным планам Шліфена знішчаць французскія.

Калі атака рускай арміі пачала пагражаць яго тылу, фон Прытвіц прапанаваў адысці на захад ад ракі Віслы. Гэта азначала здачу Усходняй Прусіі, якую германскі генеральны штаб лічыў непрымальнай. 23 жніўня фон Прытвіц быў хутка заменены на Паўля фон Гінденбурга.

Фон Прытвіц сышоў у адстаўку і пасяліўся ў Берліне, дзе ён жыў на працягу трох гадоў і неўзабаве памёр ад сардэчнага прыступу.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Стрыечная сястра Максіміліана была жонкай вядомага генерала Паўля фон Гінденбурга, які змяніў фон Прытвіца на пасту камандуючага 8 арміі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]