Малайскі архіпелаг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малайскі архіпелаг
Характарыстыкі
Колькасць астравоўбольш 10 тыс. 
Найбуйнейшы востраўКалімантан 
Агульная плошча2 000 000 км²
Насельніцтва300 000 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва150 чал./км²
Размяшчэнне
2°56′ пд. ш. 107°55′ у. д.HGЯO
Краіна
Малайскі архіпелаг (Інданезія)
Малайскі архіпелаг
Малайскі архіпелаг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малайскі архіпелаг (малайск.: Kepulauan Melayu) — найбуйнейшая група астравоў на Зямлі,[1] знаходзіцца паміж Азіяй і Аўстраліяй.

Каля 10 000 астравоў, агульнай плошчай больш за 2 млн. км². Уключае Вялікія Зондскія астравы, Малыя Зондскія астравы, Філіпінскія астравы, Малукскія астравы і інш. Найбольшыя астравы Калімантан, Суматра, Сулавесі, Ява. На Малайскім архіпелагу тэрыторыя Інданезіі, Малайзіі, Філіпін, Брунея, Усходняга Тымора.

Пераважаюць сярэдневышынныя і нізкія горы вышынёй да 4101 м (г. Кінабалу на в-ве Калімантан). Ёсць узгорыстыя раўніны і нізіны, складзеныя з алювіяльных і марскіх адкладаў. Горы познекайназойскай і сучаснай складкавасці. Складзены пераважна з неагенавых абломкавых тоўшчаў, прарваных гранітнымі інтрузіямі (на в-ве Калімантан — з палеазойскіх парод). Каля 400 вулканаў, у т.л. больш за 100 дзеючых (самы вядомы вулкан Кракатаў). Радовішчы волава, нафты, газу, баксітаў, медных, нікелевых, жалезных, марганцавых руд і інш. Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны. На раўнінах тэмпертуры на працягу года 23—26 °С, ападкаў 2000—4000 мм; у гарах тэмпературы 15—17 °С, ападкаў больш за 5000 мм за год. Рэкі кароткія, мнагаводныя. 65% тэрыторыі ўкрыта вільготнымі трапічнымі лясамі, якія з'яўляюцца найстаражытнейшай лясной фармацыяй Зямлі.[1] Характэрны высокі эндэмізм і велізарная відавая разнастайнасць флоры і фаўны. У субэкватарыяльным поясе ўчасткі саваннаў. У гарах вышынная пояснасць.

Трапічнае земляробства: на схілах узгоркаў вырошчваюць рыс, батат, земляны арэх, кукурузу; на нізінах — плантацыі гевеі, хіннага, кававага, гваздзіковага, кардамонавага дрэў і інш. Рыбалоўства.

Зноскі

  1. а б М. Лаўрыновіч (2000)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрыновіч М. Малайскі архіпелаг // БелЭн у 18 т. Т. 10. Мн., 2000.