Мангола-Маньчжурскі стэп
Мангола-Маньчжурскі стэп | |
---|---|
Эказона | Палеарктыка |
Біём | Умераныя лугі, саваны і кустарнікі |
Плошча | 887 300 км² |
Краіны | Кітай, Манголія і Расія |
Захаванасць | Крытычны/пад пагрозай знікнення[1] |
Абаронена | 5.09 % |
Мангола-Маньчжурскі стэп — засушлівы стэп, размешчаны ў Манголіі і поўначы Кітая.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Мангола-Маньчжурскі стэп мае плошчу 887 300 км². Экарэгіён мае форму вялікага паўмесяца вакол пустыні Гобі, распасціраецца па тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Манголіі, усходняй часткі Унутранай Манголіі, Усходняй і Цэнтральнай Маньчжурыі і на паўднёвым захадзе на Паўночна-Кітайскай раўніне. На паўночным усходзе і поўначы Селенга-Архонскі і Даурскі лесастэп утвараюць пераходную зону паміж стэпам і лясамі Сібіры на поўначы. На ўсходзе і паўднёвым усходзе стэп пераходзіць да ўмераных лісцевых і змешаных лясоў, у тым ліку змешаных лясоў Маньчжурыі, лісцевых лясоў Паўночна-Кітайскай раўніны і Цэнтральна-кітайскага лёсавага плато змешаных лясоў. На паўднёвым захадзе стэп распаўсюджваецца да ракі Хуанхэ, праз стэп плато Ордас.
Флора
[правіць | правіць зыходнік]Дамінуючай флорай з’яўляюцца некалькі відаў кавыля: Stipa baicalensis, Stipa capillata, Stipa grandis; аўсяніца валіская (Festuca valesiaca), Festuca ovina, Aneurolepidium chinense, Filifolium sibiricuman, і Cleistogenes sqarrosa.
Паўднёва-заходнія схілы хрыбта Вялікі Хінган маюць шыракалістыя лясы Quercus mongolica, або лісцевыя лясы таполяў Populus davidiana і Populus suaveolens, Betula platyphylla і Salix rorida.
Фаўна
[правіць | правіць зыходнік]- Crossoptilon mantchuricum — адзіная эндэмічная птушка ў экарэгіёне
- Байбак (Marmota bobak)
- Воўк (Canis lupus)
- Мангольскі дзэрэн (Procapra gutturosa)
- Конь Пржавальскага (Equus ferus przewalskii)
- Карсак (Vulpes corsac)
Зноскі
- ↑ Mongolian–Manchurian grassland (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]