Марабод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марабод
Дата нараджэння 35 да н.э.
Дата смерці 37
Месца смерці

Марабод (Maroboduus; 2-я палова I стагоддзя да н.э. — 37, Равена, Рымская імперыя) — правадыр маркаманаў. Паходзіў са знатнаго роду. Юнаком жыў у Рыме, выхоўваўся пры двары імператара Аўгуста. Пасля перасялення маркаманаў (у 8 да н.э.) на тэрыторыю сучаснай Чэхіі Марабод аб’яднаў маркаманаў з суседнімі плямёнамі, узначаліўшы магутны саюз плямёнаў. Па рымскім узоры ён арганізаваў армію (70 тысяч чалавек пяхоты і 4000 конніцы). У 17 годзе н.э. армія Марабода была разбіта правадыром херускаў Армініем. У 19 годзе н.э. Марабод быў зрынуты знаццю і вымушаны быў прасіць прытулку ў рымлян.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]