Маргарыта Бургундская (каралева Францыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарыта Бургундская
фр.: Marguerite de Bourgogne
Сцяг Каралева Францыі
29 лістапада 1314 — 30 красавіка 1315
Папярэднік Іаана I Наварская
Пераемнік Клеменцыя Анжуйская
Сцяг Каралева-кансорт Навары
23 верасня 1305 — 30 красавіка 1315
Папярэднік Іаана I Наварская
Пераемнік Клеменцыя Анжуйская

Нараджэнне 1290
Смерць красавік 1315
Месца пахавання
Род Старэйшы Бургундскі дом[d]
Бацька Роберт II Бургундскі[1]
Маці Агнеса Французская[d][1]
Муж Людовік X[1][2]
Дзеці Іаана II[d][1]
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргарыта Бургундская (фр.: Marguerite de Bourgogne; 1290 — 30 красавіка 1315) — каралева Францыі з 1314 па 1315 (намінальна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі: Рабер II, герцаг Бургундскі і Агнэса Французская, дачка караля Францыі Людовіка IX Святога. 23 верасня 1305 года была выдадзена замуж за будучага караля Людовіка X. У 1314 годзе на пару з Бланкай Бургундскай была абвінавачана ў шлюбнай нявернасці і пасаджана ў крэпасць Шато-Гаяр, дзе, хутчэй за ўсё, была забіта, калі яе мужу Людовіку X захацелася жаніцца — на Клемецыі Венгерскай.

У дачыненні да адзінай дачкі Маргарыты — будучай каралевы Навары Жанны II — былі сумненні, ці народжана яна ад Людовіка ці ад стайніка Філіпа д`Анэ, палюбоўніка Маргарыты. Гэтыя сумненні сыгралі не апошнюю ролю ў справе адхілення Жанны ад наследавання кароны Францыі, і прыняцця так званага салічнага закона, які ў сваю чаргу ўрэшце прывёў да перапынення асноўнай галіны дынастыі Капетынгаў і пачатку Стагадовай вайны.

Зноскі

  1. а б в г Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]