Марыс Кучынскіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыс Кучынскіс
лат.: Māris Kučinskis
дэпутат Сейма Латвіі[d]
4 лістапада 2014 — 18 лютага 2016
13-ы прэм’ер-міністр Латвіі
11 лютага 2016 — 23 студзеня 2019
Папярэднік Лаймдата Страўюма
Пераемнік Артурс Крыш’яніс Карыньш
дэпутат Сейма Латвіі[d]
5 чэрвеня 2014 — 4 лістапада 2014
дэпутат Сейма Латвіі[d]
2 лістапада 2010 — 17 кастрычніка 2011
дэпутат Сейма Латвіі[d]
7 лістапада 2006 — 2 лістапада 2010
дэпутат Сейма Латвіі[d]
з 6 лістапада 2018
Minister for Interior[d]
14 снежня 2022 — 15 верасня 2023
Папярэднік Kristaps Eklons[d]

Нараджэнне 28 лістапада 1961(1961-11-28)[1][2] (62 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Order of the Cross of Terra Mariana, 2nd Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыс Кучынскіс (лат.: Māris Kučinskis; 28 лістапада 1961, Лімбазкі раён, цяпер Лімбазкі край) — латвійскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Латвіі з 11 лютага 2016 года па 23 студзеня 2019 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння школы ў сваім родным горадзе (1983) паступіў на факультэт кіравання і эканамічнай інфармацыі Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які і скончыў у 1988 годзе. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у мясцовым самакіраванні Валміера. У 1991 годзе Марыс Кучынскіс стаў сузаснавальнікам фірмы «SIA Apgāds», якая займалася пераважна гандлем будаўнічымі матэрыяламі. Таксама ён працаваў у мясцовай энергетычнай кампаніі «Valmieras enerģija» і кампаніі па кіраванні нерухомасцю «Valmieras namsaimnieks». З 2011 года Марыс Кучынскіс кіраваў Асацыяцыяй буйных гарадоў Латвіі (Latvijas Lielo Pilsētu asociācijā, LLPA), арганізацыяй якая аб’ядноўвае дзевяць гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання Латвіі.

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Палітычная кар’ера Марыса Кучынскіса пачалася ў 1994 годзе ў гарадскім Савеце роднага горада Валміера. З 1996 па 2003 год (з перапынкам у 1997—1998 гадах) працаваў яго старшынёй. У 1998—2000 гадах ён быў старшынёй Савета Валміерскім раёна. У 1998 годзе няўдала балатаваўся ў Сейм 7 склікання ад Народнай партыі. Таксама і на выбарах у Сейм 8 склікання ў 2002 годзе ён пацярпеў няўдачу. Аднак у наступным годзе атрымаў мандат. У 2004—2006 гадах ва ўрадзе Айгар Калвіціс узначальваў міністэрства па справах рэгіянальнага развіцця і мясцовага самакіравання. У 2006—2011 гадах — дэпутат Сейма ад Народнай партыі. На выбарах у Сейм 11-га склікання ў 2011 быў кандыдатам ад Саюза зялёных і сялян, але мандата не атрымаў. У 2014 годзе вярнуўся ў Сейм 12 склікання па партыйнаму спісу Саюза зялёных і сялян.

Кучынскіс — член невялікай, рэгіянальнай Ліепайскай партыі, якая працуе ў Курземе і кантралюецца бізнесменам Улдзісам Сесксам, шматгадовым мэрам Ліепаі. Для аказання ўплыву на нацыянальным узроўні Ліепайская партыя ўваходзіць у альянс з Саюзам зялёных і сялян.

Пасля адстаўкі ў снежні 2015 года кабінету Лаймдаты Страўюмы, 13 студзеня 2016 Прэзідэнт Латвіі Раймандс Вэёніс даручыў Марысу Кучынскісу сфармаваць новы кабінет міністраў. 11 лютага 2016 Кучынскіс быў зацверджаны Соймам на пасадзе прэм’ер-міністра; у той жа дзень Марыс Кучынскіс прадставіў свой кабінет міністраў.

Зноскі

  1. Māris Kučinskis // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maris Kucinskis // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.