Марыя Палідуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Палідуры
Μαρία Πολυδούρη
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 красавіка 1902(1902-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1930(1930-04-29)[1] (28 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтэса
Гады творчасці з 1916
Мова твораў грэчаская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Палідуры (грэч. Μαρία Πολυδούρη), 1 красавіка 1902, Каламата — 29 красавіка 1930, Афіны) — грэчаская паэтэса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У раннім узросце засталася сіратой, вяла жыццё поўнае страт. Вучылася ў Афінскім універсітэце, дзе пазнаёмілася з пачынаючым паэтам Костасам Карыётакісам  (руск.), які таксама вучыўся ва ўніверсітэце і які стаў пасля «асобай, унікальнай у грэчаскай літаратуры»[2]. Праз кароткі час іх знаёмства перарасло ў моцнае, але нешчаслівае каханне,[3], што моцна паўплывала на жыццё і творчасць М. Палідуры.

У 1927 пад час знаходжання ў Парыжы захварэла на туберкулёз. Пасля самагубства К. Карыётакіса стан яе здароўя рэзка пагоршыўся. У красавіку 1930 года, застаўшыся без сродкаў да існавання, паэтка памерла ад туберкулёзу ва ўзросце 28-мі гадоў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачала пісаць ва ўзросце 14 гадоў і ўпершыню апублікавала свой верш «Мама» ў часопісе «Сямейная зорка». Праз год скончыла першы зборнік «Рамонкі», які цалкам так ніколі і не быў апублікаваны. За ім ідуць зборнікі «Τρίλλιες που σβύνουν» «Заміраючыя трэлі» (1928) і «Ηχώ στο Χάος» «Рэха ў Хаасе» ў 1929 годзе. Усе астатнія творы былі сабраныя і апублікаваныя пісьменніцай Лілі Заграфу ў кнізе «Адказваю» ў 1961 годзе.

Галоўнымі матывамі паэзіі М. Палідуры былі каханне і смерць. У радках яе вершаў прасочваецца нязгода з лёсам, нежаданне сыходзіць так рана, і велізарнае жаданне жыць.

Пасля смерці яе асабісты сябар і паэт Яніс Хадраяніс напісаў:

«Марыя Палідуры — гэта самая кволая кветка з самым моцным пахам з усёй навагрэчаскай паэзіі. Пасля яе смерці знік адзін з самых музычных, сапраўдных, чысцейшых лірычных галасоў, якія гучалі ў апошнія гады.»

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 15 студзеня 2020.
  2. Ἰ. Μ. Παναγιωτόπουλος. Κώστας Καρυωτάκης (1896-1928) - Ὁ ἀριστουργηματικὸς ἀπαισιόδοξος. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
  3. Костас Карыётакіс  (руск.), які хварэў на сіфіліс, скончыў жыццё самагубствам у 1928 годзе

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]