Марыя Рамера Менесес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Рамера Менесес
Дата нараджэння 13 студзеня 1902(1902-01-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1977(1977-07-07)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
У ліку блаславёны
Дзень памяці 7 ліпеня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Рамера Менесес (13 студзеня 1902, Гранада, Нікарагуа — 7 ліпеня 1977, Нікарагуа) — благаслаўлёная салезіянка, званая апосталам Коста-Рыкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Калі мела 12 гадоў, захварэла на рэўматызм, а яе хуткае выздараўленне прызнана цудам. Адчуваючы пакліканне, ўступае ў кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянам. У 1931 годзе адпраўляецца працаваць ў Сан-Хасэ ў Коста-Рыцы. Там клапацілася аб бедных дзецях і вучыла катэхізісу.

Заснавала спецыяльную вёску для бедных сем’яў, даючы кожнаму з іх свой уласны дом. Дзякуючы яе намаганням у вёсцы быў пабудаваны касцёл у гонар Дзевы Марыі. 2 ліпеня 1977 года яна вярнулася да сясцёр на радзіме, дзе і памерла ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 75 гадоў. Праз тыдзень яе цела прывезлі ў Коста-Рыку, дзе ўрачыста і пахавалі.

Беатыфікаваў Папа Ян Павел II 14 красавіка 2002 года[2].

Зноскі

  1. а б María Romero Meneses // GCatholic.org — 1997.
  2. Св. Ян Боско і бл. Марыя Рамэра сталі апекунамі СДМ-2019 у Панаме(недаступная спасылка)