Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыяна Шчоткіна
Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
4 снежня 2009 — 13 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі (да 28 снежня 2010), Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Уладзімір Патупчык
Пераемнік Валерый Малашка

Нараджэнне 20 лістапада 1958(1958-11-20) (65 гадоў)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат сацыялагічных навук
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Марыя́на Акіндзі́наўна Шчо́ткіна (нар. 20 лістапада 1958, востраў Кільдзін, Мурманская вобласць, РСФСР) — беларуская дзяржаўная функцыянерка. Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2009—2016), намесніца старшыні Савета Рэспублікі (2016—2019).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1982 годзе скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава па спецыяльнасці «фізіка». У 1982—1986 гадах працавала інжынерам вытворчага аб’яднання «Інтэграл», інжынер Паўночнага філіяла Акустычнага інстытута імя М. Андрэева ў Севераморску.

У 1986—2003 гадах настаўніца фізікі, намесніца дырэктара школы, дырэктарка школы, начальніца ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска.

У 2003—2005 гадах — намесніца кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска.

У 2005—2007 гадах — старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2007 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». З 2007 года — намесніца, першая намесніца Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

З 4 снежня 2009 года — Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

23 чэрвеня 2010 года абраная старшынёй Савета па сацыяльнай палітыцы пры Інтэграцыйным камітэце ЕўрАзЭС[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склала свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджана на пасадзе міністра[3]. 13 кастрычніка 2016 года вызвалена з пасады міністра працы і сацыяльнай абароны ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду[4] — намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. 25 кастрычніка 2019 года тайным галасаваннем членаў Савета Рэспублікі была вызвалена ад пасады па асабістым жаданні[5].

25 траўня 2017 года прызначана Нацыянальным каардынатарам па дасягненні мэт устойлівага развіцця. 13 лютага 2020 году вызвалена з пасады Нацыянальнага каардынатара па дасягненні мэт устойлівага развіцця[6]. Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (2015—2020)[7][8], які цалкам падпарадкоўваецца рэжыму Лукашэнкі. Займае пасаду Кіраўніка прадстаўніцтва пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы[9].

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь»[10].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае сына.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Еўразійскай эканамічнай супольнасці, медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), удастоена ганаровага звання «Заслужаны працаўнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» (2019)[11], мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Межстрановое сотрудничество и интеграционные связи. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2010. Праверана 9 верасня 2012.
  2. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  4. Шчоткіна вызвалена ад пасады міністра працы і сацыяльнай абароны Архівавана 30 чэрвеня 2020.
  5. Щеткина подала заявление об освобождении от должности вице-спикера Совета Республики (руск.). БЕЛТА (25 кастрычніка 2019).
  6. Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця прызначаны Ісачанка. web.archive.org (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 20 лістапада 2023.
  7. Щеткина избрана председателем Белорусского союза женщин (руск.). www.belta.by (15 жніўня 2015). Праверана 20 лістапада 2023.
  8. Беларусь, Sputnik. В Белорусском союзе женщин сменился председатель (руск.). Sputnik Беларусь (24 верасня 2020). Праверана 20 лістапада 2023.
  9. Руководство Постоянного Комитета Союзного государства приняло участие в заседании Совмина СГ (руск.). soyuz.by. Праверана 20 лістапада 2023.
  10. http://www.belayarus.by/today/organ/
  11. Лукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]