Мора Бофарта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мора Бафорта)
Мора Бофарта
Плошча 476 000 км²
Найбольшая глыбіня 4683 м
Сярэдняя глыбіня 1004 м
Упадаюць Макензі
physical
Мора Бофарта
Мора Бофарта
Катэгорыя на Вікісховішчы

Мора Бо́фарта (англ.: Beaufort Sea, фр.: mer de Beaufort) — мора Паўночнага Ледавітага акіяна. Абмывае паўночнае ўзбярэжжа Паўночна-Заходніх тэрыторый, Тэрыторыі Юкан, і Аляскі. Да мора прымыкае заходняя частка Канадскага Арктычнага архіпелага. Паўночна-заходняю мяжой мора Бофарта лічыцца лінія ад мыса Барау (Аляска) да мыса Лендс Энд, востраў Прынца Патрыка. Плошча мора каля 450 000 км ². Сярэдняя глыбіня 1004 м, найбольшая — 4684 м. У мора Бофарта ўпадае р. Макензі. У паўднёвай частцы тэмпература паверхневых водаў каля 4 °C, салёнасць 28 ‰; у паўночнай — тэмпература −1,5 °C, салёнасць каля 32 ‰. На працягу года ўкрыта льдамі.

Назву мора атрымала ад імя брытанскага гідрографа і адмірала сэра Фрэнсіса Бофарта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]