Міжнародны дэмакратычны саюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краіны Міжнароднага дэмакратычнага саюза

Міжнародны дэмакратычны саюз (англ.: International Democrat Union) — міжнароднае аб'яднанне палітычных партый, якія прытрымліваюцца кансерватыўнай, ліберальна-кансерватыўнай і хрысціянска-дэмакратычнай ідэалогій.

Быў створаны ў 1983 групай важных палітычных дзеячаў кансерватыўнага толку, сярод якіх былі прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр, віцэ-прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы, канцлер ФРГ Гельмут Коль і мэр Парыжа Жак Шырак[1], для каардынацыі палітыкі, абмену вопытам і выпрацоўкі адзінай пазіцыі па міжнародных пытаннях.

Штаб-кватэра арганізацыі размешчана ў Осла. Міжнародны дэмакратычны саюз падпадзяляецца на некалькі рэгіянальных аддзяленняў, сярод якіх Еўрапейская народная партыя, а таксама Міжнародныя Моладзевы і Жаночы дэмакратычныя саюзы.

Сярод членаў партыі — большасць кансерватыўных і хрысціянска-дэмакратычных партый Еўропы, у тым ліку Саюз за народны рух, Хрысціянска-дэмакратычны саюз, Хрысціянска-сацыяльны саюз, Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі, іспанская Народная партыя, Новая дэмакратыя, а таксама некалькі буйных пазаеўрапейскіх кансерватыўных сіл, сярод якіх Рэспубліканская партыя ЗША, Кансерватыўная партыя Канады, Ліберальная партыя Аўстраліі, Нацыянальная партыя Новай Зеландыі, Гаміньдан.

Шэраг партый, галоўным чынам з нееўрапейскіх краін, мае ў арганізацыі статус асацыяваных членаў (у тым ліку беларускія Аб’яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ), а таксама статус назіральнікаў (у тым ліку УМРА-ДПМНА, Г17+).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]