Мікола Сурначоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Сурначоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння снежань 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1945(1945-04-20) (27 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Мікола Сурначоў (нар. снежань 1917 г. у в. Слабада, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — памёр 20 красавіка 1945, пад Берлінам) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Гомельскага сельскагаспадарчага тэхнікума працаваў аграномам на Рагачоўшчыне. Потым перайшоў у раённую газету «Камунар». У 1937—1939 гадах вучыўся на літаратурным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1939 годзе перавёўся ў Мінскі педагагічны інстытут. Вучобу сумяшчаў з працай у рэспубліканскіх газетах «Звязда» (1939—1940) і «Чырвоная змена» (1940—1941). З 1941 года — у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у абароне Каўказа, у вызваленні Беларусі, Украіны, Румыніі, Польшчы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1933 г. (рагачоўская раённая газета «Камунар»). Выйшлі зборнікі паэзіі «На сурмах баравых» (1946), «Барвовая зара» (1959), кніга вершаў, лістоў і ўспамінаў «Акопны спеў» (1986). Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны І ступені (пасмяротна)[1] і медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Мікола Сурначоў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]