Мілан Лах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілан Лах
Герб
Дапаможны епіскап Прэшаўскай архіепархіі
з 1 чэрвеня 2013 года
Царква Славацкая Грэка-Каталіцкая Царква
Папярэднік Мілан Хаўтур

Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць каталіцкі дыякан, каталіцкі святар, грэка-каталіцкі прэсвітар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 18 лістапада 1973(1973-11-18) (50 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 1 ліпеня 2001 года
Прыняцце манаства 1997 год
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладыка Мі́лан Лах (славацк.: Milan Lach; нар. 18 лістапада 1973, Кежмарак) — славацкі рэлігійны ўніяцкі дзеяч, дапаможны епіскап Прэшаўскай архіепархіі Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы, іераманах Ордэна Езуітаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 г. Мілан Лах быў залічаны ў грэка-каталіцкую духоўную семінарыю. У 1995 г. уступіў у навіцыят Ордэна Езуітаў у горадзе Трнава. Ён працягнуў вучобу на факультэце тэалогіі ў Трнаўскім універсітэце. 11 лістапада 2000 г. прыняў дыяканскія свячанні. Мілан Лах быў высвечаны ў сан святара 11 ліпеня 2001 г. у Кафедральным саборы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Кошыцы уладыкам Міланам (Хаўтурам). У 20032004 гг. быў прызначаны на пасаду кіраўніка Цэнтра духоўнасці «Усход—Захад» у Кошыцах.

З 2004 г. вучыўся ў Папскім усходнім інстытуце ў Рыме. У 2006 г. атрымаў званне ліцэнзіята тэалогіі ў галіне ўсходніх царкоўных навук, а ў 2009 г. — званне доктара. У 2009 г. Мілан Лах ізноў пачаў працаваць у Цэнтры духоўнасці «Усход—Захад» імя Міхала Лацка. Адзін семестр вывучаў хрысціянскую духоўнасць Усходу на факультэце тэалогіі Каталіцкага ўніверсітэта ў Кошыцах. З 1 снежня 2011 г. да 1 чэрвеня 2013 г. працаваў у Трнаўскім універсітэце ў якасці намесніка дэкана па міжнародных сувязях і развіцці. Ён выкладаў там хрысціянскую духоўнасць і духоўнасць хрысціянскага Усходу — менавіта тыя прадметы, у якіх сам меў грунтоўныя і прафесійныя веды.

Мілан Лах прымаў актыўны ўдзел у Федэрацыі скаўтаў Еўропы ў якасці нацыянальнага духоўнага памочніка. Бегла размаўляе па-італьянску, свабодна валодае англійскай і рускай мовамі, пасіўна — французскай мовай.

19 красавіка 2013 г. быў прызначаны Папам Францішкам на пасаду дапаможнага епіскапа Прэшаўскай архіепархіі Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы[1]. 1 чэрвеня 2013 г. прэшаўскі архіепіскап і мітрапаліт, кіраўнік Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы, уладыка Ян Баб’як высвяціў і прывёў да ўлады дапаможнага епіскапа ў Базіліцы Успення Прасвятой Багародзіцы ў Люціне — галоўным паломніцкім месцы Прэшаўскай архіепархіі. Саслужылі епіскап Кошыцкай епархіі ўладыка Мілан Хаўтур і епіскап Браціслаўскай епархіі ўладыка Пэтэр Руснак[2][3][4].

30 жніўня 2014 г., знаходзячыся з візітам у Беларусі, уладыка Мілан Лах узначаліў урачыстую архірэйскую Літургію ў грэка-каталіцкім цэнтры Святога і Праведнага Язэпа ў Мінску, пресвечаную памяці ўладыкі Часлава Сіповіча — стагоддзю з дня яго нараджэння.

Зноскі