Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Эмблема міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Папярэдняе ведамства Міністэрства народнай адукацыі БССР
Штаб-кватэра 220010, Мінск, вул. Савецкая, д. 9
53°53′42″ пн. ш. 27°32′36″ у. д.HGЯO
Міністр Андрэй Іванец
Сайт edu.gov.by

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінадукацыі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць адукацыю. Міністр адукацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 10 лютага 2022 года пасаду міністра займае Андрэй Іванец.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

  • распрацоўка і забеспячэнне парадкавання адукацыі і апёкі над няпоўнагадовымі асобамі;
  • ажыццяўленне ўрадавага ўплыву на моладзь;
  • парадкаванне псіхалагічнай дапамогі ў вучэльнях;
  • забеспячэнне дзейнасці ўрадавых вучэльняў;
  • узгадненне дзейнасці ведамстваў, упраўленняў адукацыі абласцей і Мінска ў ажыццяўленні адукацыі, уплыве на моладзь, абароне правоў і апецы над няпоўнагадовымі асобамі;
  • нагляд за дзейнасцю ўстаноў адукацыі;
  • агляд парадкавання аховы дзяцей;
  • папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў няпоўнагадовых асоб;
  • міжнароднае адукацыйнае супрацоўніцтва.

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

  • запыт звестак ва ўстановах;
  • стварэнне і кіраванне сродкамі мэтавых фондаў;
  • стварэнне радаў спецыялістаў у справах адукацыі;
  • правядзенне нарадаў, з’ездаў і выставак аб адукацыі;
  • правядзенне гульнявых спаборніцтваў навучэнцаў;
  • удзел у працы міжнародных адукацыйных арганізацый;
  • узнагароджванне выкладчыкаў і навучэнцаў[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Міністры[правіць | правіць зыходнік]

# Фота Прозвішча Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Кіраўнік дзяржавы
1 No image available Віктар Анатольевіч Гайсёнак 16 студзеня 1992 1994 Станіслаў Шушкевіч
Мечыслаў Грыб
2 No image available Васіль Іванавіч Стражаў 26 жніўня 1994 2001 Аляксандр Лукашэнка
3 No image available Пётр Іванавіч Брыгадзін 2001 2003
4 No image available Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў 6 жніўня 2003 29 снежня 2010
5 No image available Сяргей Аляксандравіч Маскевіч 29 снежня 2010 27 снежня 2014
6 No image available Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў 27 снежня 2014 15 снежня 2016
7 No image available Ігар Васільевіч Карпенка 15 снежня 2016 13 снежня 2021
8 No image available Андрэй Іванавіч Іванец 10 лютага 2022

Зноскі

  1. Структура апарату. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 красавіка 2011.(недаступная спасылка)
  2. Пастановление Министерства образования Республики Беларусь от 31 июля 2006 года № 976 «Вопросы Министерства образования Республики Беларусь» (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 красавіка 2022.
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 красавіка 2011.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]