Мітылена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мітылена
грэч. Μυτιλήνη
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
107,46 км²
Вышыня цэнтра
8 м
Тып клімату
Афіцыйная мова
Насельніцтва
27871 чалавек (2011)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
22510
Паштовы індэкс
81100
Аўтамабільны код
MY
Афіцыйны сайт
mytilene.gr (грэч.)
Мітылена на карце Грэцыі
Мітылена (Грэцыя)
Мітылена
Мітылена (Грэцыя)
Мітылена

Мітыле́на, або Мітылі́ні (грэч. Μυτιλήνη) — горад, адміністрацыйны цэнтр грэчаскага вострава Лесбас. Насельніцтва (2011 г.) — 27 871 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытныя грэкі лічылі, што назва Мітылены паходзіць ад імя дачкі Макара, старажытнага валадара Лесбаса. У канцы 2 тысячагоддзя да н. э. або ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Лесбас быў каланізаваны эалійцамі, якія стварылі шэраг полісаў. У класічны перыяд Мітыленскі поліс займаў большую частку вострава. Яго росквіт абумовілі рэформы Пітака, аднаго з сямі мудрацоў Старажытнай Грэцыі. З Мітылены паходзілі вядомыя старажытнагрэчаскія пісьменнікі Лесх, Сапфо і Геланік.

У 427 г. да н. э. Мітылена была захоплена Афінскім флотам. Афіняне ліквідавалі самастойнасць поліса, а землі падзялілі паміж каланістамі з Атыкі. У 62 г. да н. э. статус свабоднага горада быў адноўлены Пампеям. У рымскі час Мітылена перажыла новы перыяд росквіту. З'яўлялася важным ваенным і адміністрацыйным цэнтрам у складзе Візантыі і Асманскай Порты. З 8 лістапада 1912 г. далучана да Грэцыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]