Міхал Ачапоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Ачапоўскі
Дата нараджэння 11 мая 1788(1788-05-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1854(1854-01-09) (65 гадоў) ці 21 студзеня 1854(1854-01-21)[1] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Josef von Oczapowski[d]
Род дзейнасці пісьменнік, аграном, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера аграном
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Ачапоўскі (11 мая 1788, маёнтак Пацейкі на Наваградчыне — 9 студзеня 1854, Варшава) — беларуска-польскі аграном і эканаміст, прафесар Віленскага універсітэта. Прадстаўнік класічнай школы эканамічнай думкі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Слуцкай гімназіі, пасля чаго паступіў у Віленскі універсітэт. 27 ліпеня 1810 года Міхал Ачапоўскі атрымаў ступень кандыдата філасофіі, а ў 1812 годзе — доктара філасофіі на матэматычным факультэце.

Навуковая і практычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля атрымання навуковай ступені Міхал Ачапоўскі працаваў аканомам у абшарніка Рэне на Жмудзі. Ён карыстаўся інавацыйнымі на той час агранамічнымі дасягненнямі, дзякуючы чаму вывеў давераныя яму гаспадаркі на перадавы ўзровень. Да таго ж Ачапоўскі друкаваў асветніцкія працы ў «Віленскім дзённіку», папулярным культурна-навуковым часопісе таго часу. У 1819 годзе вучоны выдаў сваю першую сур'ёзную працу па аграноміі, «Асновы сельскагаспадарчай хіміі», у Вільні на польскай мове.

У 1819—1822 годзе Ачапоўскі здзейсніў навуковую вандроўку па краінах Еўропы. Ён наведаў Германію, Галандыю, Францыю, Англію і іншыя краіны, сустракаўся з Альбрэхтам Таерам, прафесарам Берлінскага ўніверсітэта. Пад патранажам Таера на працягу году Ачапоўскі вывучаў вопыт аграрнай навукі і практыкі ў Германіі.

З 1822 года прафесар Ачапоўскі ўзначальвае кафедру сельскай гаспадаркі у Віленскім універсітэце. У 1823 годзе ён абраны Сапраўдным Сябрам Імператарскага Маскоўскага Таварыства сельскай гаспадаркі, у 1824 годзе — Сапраўдны Сябар Імператарскага вольнага эканамічнага таварыства.

Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта ў 1831 годзе Ачапоўскі пераязджае ў Польшчу. Там у 1835 годзе ён робіцца дырэктарам Марыямпальскага інстытута сельскай гаспадаркі, атрымоўвае прызнанне як у Польшчы, так і за яе межамі.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш вядомыя навуковыя працы: «Асновы сельскагаспадарчай хіміі», «Асновы аграноміі — навукі аб глебах», двухтомная праца «Аб спосабе гаспадарання ў паўночным клімаце» (2 тамы)[3], а таксама галоўная праца жыцця — «Сельская гаспадарка, якая ўключае ў сябе ўсе галіны земляробства» у 12 тамах.

Зноскі

  1. а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/oczapowski-michal/ Праверана 30 жніўня 2022.
  2. Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб. мат. Межд. науч.-практ. конференции 25-26 октября 2007 г. Институт экономики НАН Беларуси. Мн.: Право и экономика, 2007. — С. 109—110
  3. Радзюк, А. Віленскія губернскія ведамасці другой паловы ХІХ ст. як крыніца па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі.(недаступная спасылка) // Гістарычная ўрбаністыка: асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база: зб. навук. арт. / ГрДУ імя Я. Купалы. — Гродна, 2011. — С. 255—265.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Радзюк А. Ля вытокаў аграрнай навукі ў Беларусі і Літве: жыццё і дзейнасць Міхала Ачапоўскага / А. Р. Радзюк, В. У. Галубовіч // XV международная научно-практическая конференция «Современные технологии сельскохозяйственного производства» : материалы конференции (Гродно, 27 апреля, 18 мая 2012 года) : в двух частях / Учреждение образования «Гродненский государственный аграрный университет». — Гродно : ГГАУ, 2012. — Часть 2 : Экономика, бухгалтерский учет, технология хранения и переработки, общественные науки. — С. 418—419.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]