Міхаіл Трыфанавіч Іаўчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Трыфанавіч Іаўчук
Сцяг2-і Сакратар па прапагандзе і агітацыі ЦК КПБ
7 сакавіка 1947 — 19 лютага 1949
Папярэднік Цімафей Гарбуноў
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 6 (19) лістапада 1908
Смерць 9 студзеня 1990(1990-01-09) (81 год)
Месца пахавання
Партыя УКП(Б) (з 1926)
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Дзейнасць філосаф, палітык, гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера Марксізм-ленінізм[1], Гісторыя філасофіі[d][1] і Дыялектычны матэрыялізм[2]
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1948 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Дружбы народаў Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Міхаі́л Тры́фанавіч Іаўчу́к (6 (19) лістапада 1908, в. Завужоўе, цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — 9 студзеня 1990, Масква) — савецкі філосаф і партыйны дзеяч.

Член кампартыі з 1926 года, кандыдат у члены ЦК КПСС (19711981). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання.

Спецыяліст па гісторыі рускай філасофіі, , прафесар, член-карэспандэнт АН СССР (1946). Замежны член Балгарскай АН (1972). Прадстаўнік александраўскай групы ў савецкай філасофіі.

Першы лаўрэат прэміі імя Г. В. Пляханава (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў філасофскае аддзяленне Акадэміі камуністычнага выхавання імя Н. К. Крупскай (1931). Пасля заканчэння — аспірант Камуністычнага універсітэта выкладчыкаў грамадскіх навук. У 1933—1936 гадах начальнік палітаддзела саўгаса ў Беларускай ССР. У 1936—1939 гадах кіраваў кафедрамі дыялектычнага матэрыялізму і марксізму-ленінізму ў Маскоўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце і ў Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі. Кандыдат філасофскіх навук, дысертацыя аб філасофскіх і сацыяльна-палітычных поглядах Бялінскага. У 1939—1941 гадах на партыйнай рабоце ў Выканкаме Камінтэрна, у 1941—1947 гадах ва Упраўленні прапаганды і агітацыі ЦК УКП(б) (з 1944 года намеснік начальніка ўпраўлення), таксама з 1943 года загадваў створанай па яго ініцыятыве[3] кафедрай гісторыі рускай філасофіі на філасофскім факультэце МДУ. Доктар філасофскіх навук (1946), дысертацыя «З гісторыі рускай матэрыялістычнай філасофіі XVIII—XIX стагоддзяў», закрытая абарона праходзіла ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК партыі. З 4 снежня 1946 года член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР па Аддзяленню гісторыі і філасофіі (гісторыя філасофіі).

У 1947—1949 гадах сакратар ЦК КП Беларусі па прапагандзе і агітацыі, таксама працаваў у БДУ.

У 1949—1970 гадах вёў навукова-выкладчыцкую працу ва Уральскім універсітэце (загадваў кафедрай дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Уральскага дзяржаўнага універсітэта ў 1949—1953 гадах)[4], МДУ (у 1957—1963 гадах загадваў кафедрай гісторыі марксісцка-ленінскай філасофіі на філасофскім факультэце МДУ), Інстытуце філасофіі АН СССР. У 1970—1977 рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Адзін з заснавальнікаў свярдлоўскай філасофскай школы. Пляханавед.

У 1971 годзе стаў першым у гісторыі лаўрэатам прэміі імя Г. В. Пляханава «за працы „Г. В. Пляханаў і яго працы па гісторыі філасофіі“ (1960), і „Ленінізм, філасофскія традыцыі і сучаснасць“ (1970)».

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

— Л. Н. Коган[5]:

Аб Іаўчуку нельга судзіць адназначна негатыўна.

— Г. С. Батыгін і І. Ф. Дзявятка[6]:

М. Т. Іаўчук працаваў сакратаром па ідэалогіі ЦК Кампартыі Беларусі. Яго прызначылі туды пасля зняцця з пасады намесніка начальніка Упраўлення прапаганды, дзе ён пакінуў аб сабе, як сказана ў адным з лістоў у ЦК, сумную памяць. У адрозненне ад зручнага маскоўскага жыцця, у Мінску пераважалі суровыя норавы. Аўтар ліста назваў Іаўчука «зазнаўшымся, зарваўшымся і нахабным партбюракратам», «прайдзісветам, мацёрым спяцом па наладжванню асабістага дабрабыту», «заўзятым авантурнікам, да дна выкарыстоўваўшым свой высокі партыйны пост для сваіх нізкіх і карыслівых мэтаў». Гаварылася пра тое, «як спрытна Іаўчук ў тыднёвы тэрмін зарабіў званне прафесара, доктара і залез у члены-карэспандэнты Акадэміі навук СССР», што ўсе яго артыкулы пісаліся падначаленымі, дысертацыя сфабрыкаваная, жонка ходзіць у дыяментах і золаце.

— В. В. Сакалоў[7]:

Іаўчук быў прамоўца добры, і на гэтым ён зрабіў кар’еру, а як філосаф ён зусім нічога сабой не ўяўляў. Заходняй гісторыі філасофіі ён не ведаў зусім, таму і рускую тлумачыў дубова.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Иовчук М. Т. Белинский. Его философские и социально-политические взгляды. М., 1939. 192 с.
  • Иовчук М. Т. Развитие материалистической философии в России в XVIII—XIX веках. М., 1940.
  • Васецкий Г., Иовчук М. Очерки по истории русского материализма XVIII—XIX вв. М., 1942. 274 [2]с.
  • Иовчук М. Т. Классики русской философии XIX века (Белинский, Герцен, Чернышевский, Добролюбов). «Большевик» № 12, 1944 °C.16-29
  • Иовчук М. Т. Философские и социально-политические взгляды Н. А. Добролюбова // Большевик, 1945. № 2.
  • Иовчук М. Т. Основные этапы и особенности развития русской философии // Вестник АН СССР. 1946. № 10.
  • Иовчук М. Т. Г. В. Плеханов и вопросы истории русской философии // Вестник Московского университета. Серия экономики, философии и права. 1956. № 2.-С.15-33.
  • Иовчук М. Т. Философские и социологические взгляды Н. П. Огарева. М., 1957. 115 с.
  • Иовчук М. Т., Суворов Л. Н. Основные вехи развития в СССР истории философии как науки // Философские науки. 1958. № 1. С.34-51.
  • Иовчук М. Т. История философии как наука, её предмет, метод и значение. М., 1960.
  • Иовчук М. Т. Г. В. Плеханов и его труды по истории философии. М., 1960. 316 с.
  • Иовчук М. Т. Ленинизм, философские традиции и современность. М., 1970.
  • Иовчук М. Т. Взаимосвязь истории философии и истории науки в трактовке советской историко-философской науки // Философские науки. 1972. № 1.
  • Иовчук М. Т.. О роли историко-философской науки в системе образования // Философские науки .-1973. № 2.
  • Иовчук М. Т. Г. В. Плеханов — трибун воинствующего материализма // Философско-литературное наследие Г. В. Плеханова. Т. 1. М., 1973. С. 8-22.
  • Иовчук М. Т. Взаимосвязь истории философии и истории науки в трактовке советской историко-философской науки // Философские науки. 1972. № 1.
  • Иовчук М. Т., Мамедов Ш. Ф. Проблемы исследования истории философской и общественно-политической мысли в Средней Азии и Казахстане. // Вопросы философии. 1978. № 11.

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 26 верасня 2023.
  3. Философский факультет Архівавана 7 студзеня 2014.
  4. "В 1953 г. из Свердловска смог уехать обратно в Москву М. Т. Иовчук, «сосланный» на Урал Маленковым в 1949 г.
  5. Л. Н. Коган «Неповторимая романтика социологии» // Российская социология шестидесятых годов в воспоминаниях и документах / Отв. ред. и авт. предисл. Г. С. Батыгин; Ред.-сост. С. Ф. Ярмолюк. — СПб.: Русский христианский гуманитарный институт, 1999.
  6. Батыгин Г. С., Девятко И. Ф. Дело профессора З. Я. Белецкого // Свободная мысль, 1993. (То же в сб. Философия не кончается… Из истории отечественной философии. ХХ век. В 2 кн. кн. 1. 20–50-е годы. / Под ред. В. А. Лекторского. М.: РОССПЭН, 1998. С.218–242.)
  7. «Чтобы словам было тесно, а мыслям просторно…» // Интервью с заслуженным профессором МГУ, профессором кафедры истории зарубежной философии философского факультета МГУ В. В. Соколовым. Беседует доцент А. П. Козырев. Июнь 2003 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]