Перайсці да зместу

Намлакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Намлакі
(Nomlaqa)
Агульная колькасць 322 (2010 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова намлакі
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя вінтун

Намлакі (саманазва: Nomlaqa) — індзейскі народ у Каліфорніі (ЗША). Агульная колькасць (2010 г.) - 322 чал.

Да прыходу еўрапейцаў намлакі насялялі даліну ракі Сакрамента, падзяляліся на рачную і перадгорную групы. Кантакты з іспанцамі пачаліся ў 1808 г., амерыканцамі — ў 1832 г. У 1851 г. Каліфорнія і ЗША заключылі з правадырамі шэраг мірных дагавораў. У 1852 - 1866 гг. намлакі былі пераселены ў рэзервацыі.

Асноўнымі традыцыйнымі заняткамі былі паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства. Жанчыны і дзеці збіралі жалуды, арэхі, канюшыну і іншыя травы. Мужчыны палявалі з дапамогай лука і стрэл, пастак на аленяў, ласёў, мядзведзяў, трусаў і іншых жывёл. Рыбалоўства мела пераважна сезонны, але важны для гаспадаркі характар.

Вёскі намлакі ўмяшчалі ад 25 да 200 жыхароў, якія складалі адзіны род olkapna. Галоўным тыпам жытла з'яўляўся вікіяп. Найбольшы вікіяп належаў вясковаму правадыру, паколькі ў ім збіраліся мужчынскія рады. Фармальна правадыры былі выбарнымі, але часцяком гэта пасада пераходзіла па спадчыне. Акрамя агульнай мужчынскай рады функцыянавала малая з набліжаных да правадыра сваякоў. Кіраванне адбывалася згодна вуснаму праву huta. Яно рэгулявала ўзаемаадносіны паміж аднавяскоўцамі і прадстаўнікамі іншых родаў.

Культура намлакі знакаміта веснавымі танцамі і святамі ў гонар сталення дзяўчат. Рэлігійныя цырымоніі арганізоўваў вясковы правадыр.