Нарайр Марціросавіч Сісакян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарайр Марціросавіч Сісакян
арм.: Սիսակյան Նորայր Մարտիրոսի
Дата нараджэння 12 (25) студзеня 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1966(1966-03-12)[1] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Іосіф Нарайравіч Сісакян[d], Аляксей Нарайравіч Сісакян[d] і Ludmila Budagova[d]
Род дзейнасці хімік, біёлаг, біяхімік
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1940)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нара́йр Марціро́савіч Сісакя́н (арм.: Սիսակյան Նորայր Մարտիրոսի) (12 студзеня (25 студзеня1907, Аштарак, Эрыванская губерня — 12 сакавіка 1966, Масква) — савецкі біяхімік.

Акадэмік АН СССР (10.06.1960; член-карэспандэнт з 23.10.1953), акадэмік АН Армянскай ССР (1965; член-карэспандэнт 1945).

Асноўныя працы па вывучэнні заканамернасцей дзеяння ферментаў падчас абмену рэчываў, біяхіміі засухаўстойлівасці раслін, тэхнічнай біяхіміі, касмічнай біялогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (1932).

З 1935 года працаваў у інстытуце біяхіміі імя А. Н. Баха АН СССР (адначасна — прафесар МДУ).

У 19591963 гадах — акадэмік-сакратар Аддзяленні біялагічных навук АН СССР. З 1960 года — член Прэзідыума АН СССР. З 1963 галоўны навуковы сакратар Прэзідыума АН СССР.

З 1965 года — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай астранаўтычнай акадэміі, удзельнік Пагуошскага руху вучоных.

Бацька расійскага фізіка, акадэміка РАН Аляксея Сісакяна.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імем Сісакяна названы кратар на Месяцы.
  • Таксама яго імем названа школа № 5 у г. Аштараку (Арменія).
  • У Арменіі былі выпушчаны паштовыя маркі, прысвечаныя Сісакяну.
  • Мемарыяльная дошка ўсталявана на будынку інстытута біяхіміі ім. А. Н. Баха ў Маскве.

Зноскі

  1. а б Сисакян Норайр Мартиросович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сісакян Нарайр Марціросавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 418. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Норайр Мартиросович Сисакян, М., 1967 (АН СССР. Материалы к биобиблиографии учёных СССР. Серия биологических наук. Биохимия, в. 5)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]