Нацыянальная партрэтная галерэя (Лондан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галоўны ўваход
Адзін з зал галерэі

Нацыянальная партрэтная галерэя ў Лондане (англ.: National Portrait Gallery) — першая ў свеце партрэтная галерэя, заснаваная ў 1856 годзе з тым, каб увекавечыць выявы брытанцаў мінулых стагоддзяў — не толькі партрэты алеем, але і мініяцюры, рысункі, бюсты і фатаграфіі. З 1896 года займае неарэнесансны будынак побач з Трафальгарскай плошчай.

Першым набыццём музея быў чандасаўскі партрэт Шэкспіра. Галерэя расчыніла свае дзверы для наведвальнікаў у 1859 годзе. Партрэты размеркаваны па залах зыходзячы з часу жыцця намаляваных на іх асоб, пачынаючы з эпохі Цюдораў. Пры папаўненні сходу перавага аддавалася не мастацкім якасцям твора, а гісторыка-культурнай значнасці мадэлі. У сувязі з гэтым да 1969 года дзейнічала забарона на набыццё партрэтаў тых брытанцаў, хто яшчэ не памёр. Працы знакамітых кантынентальных мастакоў у галерэі нешматлікія; галоўным чынам гэта партрэты брытанскіх манархаў і іх набліжаных пэндзля Гальбейна, Рубенса і Ван Дэйка.

У канцы XX стагоддзі некалькі старадаўніх арыстакратычных сядзіб у розных кутках Англіі былі прыстасаваны пад філіялы Нацыянальнай партрэтнай галерэі. У іх лік уваходзіць Мантэгю-хаус у графстве Сомерсетшыр — рэдкі прыклад жылой архітэктуры елізавецінскага часу. Галоўны будынак пабудаваны ў 1896 годзе ў стылі неарэнесансу па праекце архітэктара Эвана Крысціяна[en]. У 1933 годзе ўзведзена крыло Д’ювін (прафінансавана лордам Д'ювінам[ru]) па праекце архітэктараў Рычарда Алісана[en] і Джэймса Грэя Уэста[en], рэканструявана ў 1980-я гг.. У 1996 годзе П. Гоф рэканструяваў галерэі 19-20 стст., у 2000 адкрыта крыло Андацье (прафінансавана сэрам Крыстаферам Андацье[en]) па праеце архітэктэктурнага бюро Dixon Jones  (англ.)[1].

У галерэі сабраны буйная калекцыя тэатральных фатаграфій, у тым ліку шматлікія фатаграфіі актрыс Міні Тэры, Дораці Дзін і Коні Гілкрыст. У 2009 годзе галерэя пагражала судовымі іскамі[en] Фонду Вікімедыя за размяшчэнне на Вікісховішчы некалькіх тысяч якасных фатаграфій карцін, якія знаходзяцца ў грамадскім здабытку (большай часткай зробленых ёю ў рамках праграмы па аблічбоўцы сваіх фондаў і даступных на афіцыйным сайце музея). У 2012 годзе галерэя дазволіла свабоднае некамерцыйнае выкарыстанне 53000 выяў аб’ектаў сваёй калекцыі ў адносна нізкім разрозненні[2].

Зноскі

  1. Национальная галерея // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  2. Atkinson, Rebecca. NPG changes image licensing to allow free downloads (англ.). Museums Journal[en]. The Museums Association[en] (22 жніўня 2012). Праверана 21 мая 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hulme, Graham, The National Portrait Gallery: An Architectural History, National Portrait Gallery Publications, 2000, ISBN 1-85514-293-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]