Нацыянальны парк Ніякола-Коба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нацыянальны парк Ніякола-Коба (фр.: Parc National du Niokolo Koba PNNK) — нацыянальны парк на паўночным усходзе Сенегала, у міжрэччы Гамбіі і Ніякола-Коба. Заснаваны ў 1954 годзе з мэтай аховы прыродных ландшафтаў. Плошча каля 900 тыс. га. Ландшафт з град пясчаныхх пагоркаў, высакатраўных саваннаў, балот, галерэйных лясоў. У фаўне афрыканскі слон, бегемот, бародавачнік, жырафа, буйвал, некалькі відаў антылоп, леў, леапард, гіена, рэптыліі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]