Новадугіно
Выгляд
Сяло
Новадугіно
| ||||||||||||||||||||||||||
Новадугіно (руск.: Новодугинó) — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Навадугінскага раёна. Размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы вобласці за 205 км ад Смаленска. За 3 км ад вёскі праходзіць аўтадарога Р134 Старая Смаленская дарога. Насельніцтва — 3865 жыхароў (2007 год).
Чыгуначная станцыя на лініі Вязьма — Ржэў.