Нямецкі нацыянальны тэатр і Дзяржаўная капэла ў Веймары (ням.: Deutsches Nationaltheater und Staatskapelle Weimar, DNT) — самы вядомы тэатр Веймара, які аб'ядноўвае, як вынікае з назвы, дзве арганізацыі: тэатр і аркестр. Нямецкі нацыянальны тэатр мае ў горадзе ў цэлым шэсць сцэнічных пляцовак. Тэатр часта гастралюе па Германіі і іншых нямецкамоўных рэгіёнах і выступае ў электронных сродках інфармацыі.