Нікадзім (таемны вучань Хрыста)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікадзім
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння
Дата смерці I стагоддзе
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Начная размова Ісуса і Нікадзіма», карціна Крыйна Хендрыкша
«Хрыстос і Нікадзім»
(Іваноў А. А., 1850-я гг.)

Нікадзім (грэч. Νικόδημος — «які перамагае народ»[1]) — паводле біблейскага падання, вядомы фарысей, член сінедрыёна, або вярхоўнага іудзейскага савета. Меў таемную начную гутарку з Ісусам Хрыстом, пасля якой стаў яго шчырым вучнем. Ён адкрыта выступіў супраць першасвяшчэннікаў і фарысеяў, якія пасылалі сваіх служак захапіць Ісуса Хрыста. Пасля пакут і ўкрыжавання Ісуса Хрыста прыняў хрышчэнне ад апосталаў, за што быў выгнаны іудзеямі з сінедрыёна і з Іерусаліма. Яму прыпісваецца апакрыфічнае евангелле (Гл.далей: Евангелле ад Нікадзіма).[2]

Зноскі

  1. Грэчаскае імя іўдзейскага святара, а таксама гаворачы сэнс гэтага імя прымушаюць выказаць здагадку, што аўтары Евангелля выкарыстоўвалі для абазначэння гэтага персанажа імя «Нікадзім» у якасці псеўданіма.
  2. Скарына Ф. Творы:… С. 153.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]